Категории: Культура

Гісторык наведаў «Конікі» ў Давыд-Гарадку

Сёлета гісторык Дзмітрый Скварчэўскі выбраўся на традыцыйныя «Конікі» і падзяліўся сваімі думкамі і ўражаннямі, што з сябе цяпер уяўляе гэта свята.

 

«Конікі» маюць славу беларускага зімовага карнавалу, бо ў каляднай працэсіі на Шчодры вечар у Давыд-Гарадку ходзяць як традыцыйныя персанажы — Дзед, Баба, Мядзведзь, Воўк, Чорт, Смерць, Цыган на чале з ключавой фігурай — Конікам, так і савецкія і сучасныя героі — Дзед Мароз, Чалавек-павук — ды іншыя, самыя разнастайныя «абліччы». Ладзіцца свята ў Давыд-Гарадку ў ноч на Шчодры вечар — з 13 на 14 студзеня.

Вось, што ён распавёў на сваёй старонцы:

«Пра Конікаў ведаю даволі даўно. Бачыў нямала фатаграфій і відэа. Аднак ужо пераканаўся, што першаснае меркаванне было шмат чым памылковым.

Быў там упершыню, і яшчэ раней з’явілася думка, што калі ехаць, то не проста гледачом, не даследчыкам, не турыстам, а каб далучыцца, падтрымаць звычай, зрабіць коніка, вывучыць песню. Паглядзець знутры і на конікаў, і на мясцовых жыхароў. Лічу, што гэта атрымалася, а для першага разу, то і зусім добра.

Дзмітрый Скварчэўскі

Пра афіцыйную частку

Адразу скажу, што па ёй нельга меркаваць пра ўвесь звычай. Гэта будзе памылкай. І гэта праблема, бо часта ў масы трапляюць кадры з афіцыйнай часткі. Той жа парад конікаў.

Не ведаю, як раней, але сёлета конікаў там амаль і не было. І не таму, што іх няма, што новыя маскі замянілі мясцовыя і звычай знікае. Насамрэч конікаў на парадзе не бачна, бо ў гэты час яны актыўна бегаюць па вуліцах. Вакол плошчы яны былі на кожнай вуліцы!

І тут можна звярнуць увагу, што звычай сабе, а свята на плошчы сабе. Таму і кажу, што не варта ацэньваць мясцовы звычай па афіцыйнай частцы. Разам з тым, лічу, што яна мае сваю карысць і ролю. Яна ў пэўнай ступені падтрымлівае статус конікаў і, як бы ні было, спрыяе. Бо не дае забыцца пра свята, у тым ліку мясцовым жыхарам, якія ніяк у ім не ўдзельнічаюць.

Фота аўтара

Такое настойлівае нагадванне. Прыводзяць дарослыя дзяцей, якія бачаць конікаў, і гэта такі першы крок да таго, каб потым самім бегаць. Гэта і спосаб збіраць людзей разам.

Ужо пасля, калі мы скончылі бегаць, сядзелі за сталом разам з мясцовымі мужыкамі, якія распавядалі, як самі бегалі, як раней адбывалася і шмат іншага. У пачатку размовы дзядзька спытаў у мяне крыху здзіўлена: а табе гэта сапраўды цікава? І калі пачуў, што сапраўды, то далей ужо душэўна пагаварылі. Таму хай будзе і афіцыйная частка, аднак яе якасць трэба паляпшаць.

Пра звычай

Найперш адзначу, што ён сапраўды жывы. Гэта не пастаноўка. Як ёсць, робяць як могуць, як ведаюць. Не для гледачоў, а для сябе, для сваіх. І дарослыя, і дзеці. Паасобку і дзеці разам з бацькамі. Вось гэта і ёсць традыцыя, пераемнасць. Тут сапраўды адчуваецца, што стары свет яшчэ трошкі захаваўся і праяўляе сябе ў пэўны момант.

Ад першага знаёмства з Конікамі адчуванне гэтае не знікала. Было так. Залезлі паглядзець на замкавую гару і чуем, а потым і бачым гурт дзяцей. З сапраўдным Конікам і смерцю. Спяваюць «Сосну». І надалей было радасна, калі чуеш, як па вуліцы даносіцца спеў. А часам з розных канцоў, на паралельных вуліцах адначасова чуеш розныя гурты. І сустракаеш.

І калі пішу зараз, то нават трошкі, але зусім трошкі, шкадую, што не быў у той час турыстам ці даследчыкам, бо не сфатаграфаваў. Тады пра гэта не думалася і не хацелася. А цяпер вось не магу з вамі падзяліцца.

Напрыклад, вельмі каларытны цыганскі гурт. Не ведаў, што і цыгане там шчадруюць. Добра зробленыя конік і зорка. Спявалі добра, і гаворка мясцовая цікавая. Адкрыццё для меня.

Калі шчадравалі, то гаспадары адразу разумелі, што мы не мясцовыя. Распытвалі, адкуль прыехалі, як. Гарадчукі ганарацца конікамі і тым, што да іх на свята прыязджаюць іншыя. Гэта важна людзям і прыемна.

Адзначалі некалькі разоў розныя людзі, што мы ведаем, вывучылі ды спявалі іх песню, што былі менавіта з конікам. І казалі, што добра спяваем. Радуюся. А часам трохі весела кпілі з майго каня. Асабліва калі ён стаміўся пасля некалькіх гадзін бегання.

За ўвесь вечар не пабачылі ніводнага гурта з «новымі» маскамі, за што нярэдка Конікаў крытыкуюць, у «агратрэш» запісваюць. Не ведаю, ці пашанцавала так, ці так ёсць. Сучасныя маскі, што не адпавядаюць звычаю, бачылі і нямала, але толькі на афіцыйнай частцы. На вуліцы сярод конікаў не было такога.

Людзі не толькі старанна рыхтуюцца, каб быць конікамі, але і каб сустрэць. Чакаюць. Адчуваеш і разумееш, што гэта важна. Не ўсе, натуральна, і не паўсюль.

І тут, дарэчы, варта яшчэ звярнуць увагу на тое, пра што звычайна мы неяк забываемся, бо ўся ўвага на калядніках, на тых, хто ў масках. Мы ўсе клапоцімся, каб гэта захавалася і не знікла, але пры гэтым важны і другі бок.

Губляецца звычай сустракаць калядных гасцей. Многія ўжо не ведаюць, як сябе паводзіць, што рабіць, што сказаць. І гэта заўважна. А звычай без гэтага не поўны. Бо шчадраванне (калядаванне) — гэта дыялог, узаемадзеянне. Маскі аднавіць можна ў любы момант, і розніца не будзе бачна, а вось гэтую сувязь «гаспадар — госці калядныя» так проста не вярнуць.

Самы дарагі дар у той вечар — бласлаўленне бабулі. Сустрэлі яе на пустой вуліцы, па якой яна ішла з кіёчкам, каб пабачыць конікаў, бо думала, што да яе не прыйдуць. Пабыла з намі, паслухала, паглядзела, паразмаўлялі. На развітанне блаславіла нас. Вечар сапраўды шчодры!

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.

Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!

Поделиться

Последние новости

Стармер и Шольц призвали Путина пойти на полное прекращение огня после удара по Сумам

Лидеры Британии и Германии подчеркнули, что война в Украине должна закончиться.

9 часов назад

Перед Пасхой установится реальная весна

Какой будет погода на ближайшей неделе на Полесье, рассказали синоптики.

11 часов назад

Келлогг отреагировал на удар России по Сумам

Спецпредставитель Трампа заявил, что именно из-за этого администрация президента США делает все, чтобы положить конец…

12 часов назад

Мигранты атаковали польских пограничников. Среди нападающих был человек в белорусской форме

На польско-белорусской границе произошло очередное обострение ситуации: группа мигрантов напала на польский пограничный патруль, бросая…

12 часов назад

В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС

Рассматриваются два места для строительства второй АЭС в Беларуси — допблок БелАЭС в Островце и…

14 часов назад

Россия ударила по Сумам: более 30 погибших, среди них — двое детей

Как сообщил президент Украины Владимир Зеленский, известно уже о 31 погибшем в Сумах, среди них…

14 часов назад