7 июля 2024, воскресенье18:47

В стране и мире

Гімн «Жыве Беларусь!» праспявалі на парадзе 3 ліпеня. Толькі з іншымі словамі

4 июля 2024, 10:34

Иллюстрация media-polesye.com

Иллюстрация media-polesye.com

3 ліпеня на парадзе ў «выкананні» салістаў Опернага тэатра і аматарскага хору пад фанаграму прагучаў гімн «Жыве Беларусь!». Толькі песня аўтарства паэта Леаніда Пранчака і кампазітара Васіля Раінчыка была выканана ў іншай інтэрпрэтацыі — быў моцна зменены тэкст кампазіцыі. Гімн прагучаў без словаў «Пагоня», «Магутны Божа», «Паспаліты народ» і ўласна «Жыве Беларусь!», заўважыў блогер Ярузельскі.

 

Падобна на тое, што тэкст Леаніда Пранчака быў істотна перапісаны. Замест «Жыве Беларусь!» у кампазіцыі гучала «Красуй Беларусь!»: увогуле ад першапачатковага арыгіналу засталіся толькі «рожкі ды ножкі».

Блогер прапаноўвае параўнаць адцэнзураваную версію і арыгінальную.

Гімн «Жыве Беларусь!» быў напісаны ў 1990 годзе на словы паэта Леаніда Пранчака і музыку кампазітара Васіля Раінчыка і змяшчаў адсылкі да іншых гімнаў Беларусі.

На пачатку 1990-х гадоў песню прапаноўвалі ў якасці дзяржаўнага гімну Беларусі, але прапанову адпрэчыў колішні Вярхоўны Савет Беларусі.

Арыгінальны тэкст кампазіцыі выглядае так:

«Жыве Беларусь! Веру, будзе жыць заўсёды!
Сьвятло Пагоні будзе сэрцы нашы акрыляць.
Жыве! Жыве наш Край магутны і свабодны,
Нескароная нікім і сьвятая Зямля.
Беларусь! Беларусь! Хай цябе мінуць усе нягоды.
Век у шчасьці жыві, ты Радзіма мая!

Жыве Беларусь, нашай волі абуджэньне.
Краіна-маці, ты прызнаньне шчырае прымі.
Жыве! Жыве, гучыць узьнёсла бласлаўленьне
Беларускі горды дух увасстаў з даўніны.
Беларусь! Беларусь, мы тваё вітаем Адраджэньне
Будзеш вечна вольнай ты, будзем вольнымі мы.

Жыве Беларусь! Нас нядоля не здалела.
Магутны Божа, беражы Айчыну з году ў год.
Жыве, жыве, як непагасны сымбаль веры,
Будзеш вечна на зямлі паспаліты наш Род.
Беларусь, Беларусь, пад штандарам бел-чырвона-белым
Век у шчасьці жыві Беларускі Народ!»

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.


Все регионы

Фото: ПолесГУ
Фото использовано в качестве иллюстрации
Фото из архива МП
Фото из архива МП
Старик за изготовлением колеса для телеги в селе Чучевичи, Мозырский уезд, Минская губерния, 1910 год. Фото: Александр Сержпутовский / collection.ethnomuseum.ru
Фото используется в качестве иллюстрации
Фото используется в качестве иллюстрации

В стране и мире

Джон Ландау / Скриншот Instagram
Фото Facebook / Ivan Rusev
Фото Юзеф Обрембский 1937 гг

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя