23 ноября 2024, суббота11:28

Общество

Кiнарэжысёру са столінскімі каранямі патрэбна дапамога

23 августа 2019, 14:03

Вольга Дземка цяжка захварэла.

Дзяўчына звярнулася з просьбай аб грашовай дапамозе:

“Сябры, мне пацвердзiлi дыягназ — адно з вельмi рэдкiх, цяжкiх i агрэсiÿных аÿтаiмунных захворванняÿ, i мне неадкладна трэба прайсцi курс плазматэрапii, каб спынiць цi запаволiць працэс”, — напісала яна ў Фэйсбуку. 

Дыск з фільмам Фота са старонкі ў ФБ

Вольга мае столінскія карані, аднак з 2003 года жыве ў ЗША. Яна стварыла дакументальную стужку пра беларускі фальклор “Песні старой Еўропы – старажытныя беларускія народныя песні”.

Фільм, галоўнымі акцёрамі якога сталі звычайныя вясковыя бабулі-паляшучкі, захавальніцы песеннай спадчыны, атрымаў прызнанне на розных фэстывалях.

Каб сабраць грошы на лячэнне, дзяўчына прапануе купіць дыск з фільмам “Песнi старой Еÿропы”. Набыць яго можна тут.

Фота са старонкі ў ФБ

“Гэтага павiнна хапiць на першы курс тэрапii i разлiчыцца з першай узрастаючай хваляй запазычанасцей па шпiталях-леках”, — піша Воля. 

Таксама сябры рэжысёркі стварылі інтэрнэт-старонку для збору ахвяраванняў.

Гісторыю паляшучкі, якая стварыла ў ЗША першы дакументальны фільм пра беларускія песні, можна прачытаць па гэтай спасылцы.

 


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media