19 сентября 2024, четверг02:49

Запись

Гарадная рыхтуецца да Міжнароднага пленэра ганчароў

11 июля 2014, 13:34

Крыху больш за тыдзень засталося да пачатку адной з галоўных культурных падзей гэтага года не толькі на Століншчыне, але і на Берасцешчыне, - Міжнароднага пленэра ганчароў у Гарадной.

Мясцовыя майстры ганчарнай справы ў гэтыя дні завяршаюць падрыхтоўку: робяць гаршкі  для продажу на кірмашы, рамантаюць горны, нарыхтоўвацюць гліну для працы падчас пленэра.

 

 

 

 

 

У Цэнтры ганчарства вёскі Гарадная ўжо адкрыта новая выставачная зала.

У калідоры, дзе раней у вітрынах размяшчаліся ганчарныя вырабы,  зроблена галерэя партрэтаў мясцовых ганчароў.

IV Міжнародны пленэр ганчароў пройдзе з 22 па 31 ліпеня. Сёлета ён збярэ ўдзельнікау болей, чым з дзесяці краін свету, сярод якіх Швецыя, Грузія, Расія. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Андрэевіч Заруба адзначае, што многія ганчары ўжо падцвердзілі свой прыезд на Століншчыну для ўдзелу ў пленэры.

Падчас пленэра ў Гарадной удзельнікаў і гасцей чакае традыцыйны кірмаш рамёстваў “Гараднянскі кірмаш”, майстар-класы ганчароў, экскурсіі па Цэнтры ганчарства і па музеі-сядзібе ганчара, знаёмства з гісторыяй раёна, традыцыямі палешукоў.

Цэнтр ганчарства быў адкрыты ў 2003 годзе з мэтай захавання і папулярызацыі лепшых традыцый народнага ганчарнага промыслу. З 2008 года адзін раз у два гады тут праходзіць Міжнародны плэнэр ганчароў. Традыцыйны ганчарны промысел з аўтэнтычнымі элементамі вёскі Гарадная ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У красавіку 2013 года Цэнтр ганчарства адзначыў 10-годдзе.


Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: https://t.me/krepostfortuvd
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru