Категории: Общество

Гамяльчук ініцыяваў кампанію супраць Дэкрэта аб дармаедах

Усё больш беларусаў далучаецца да інтэрнэт-кампаніісупраць Дэкрэта №3 «Аб супрацьдзеянні сацыяльнаму ўтрыманству». За тыдзень з моманту размяшчэння петыцыі ўжо каля 23 тысяч грамадзян выказалася за скасаванне скандальнага дэкрэту.

Ініцыятар анлайн-петыцыі на платформе change.org Віталь Юрчанка распавядае, што дынаміка першых двух дзён яго нават абурыла: спачатку было ўсяго 500 подпісаў. Аднак ужо на трэці дзень усё змянілася. Людзі пачалі актыўна пакідаць свае подпісы.

«Былі жорсткія каментары. Але ў асноўным беларусы пісалі карэктна і абгрунтавана. Пакідалі шмат каментароў жанчыны, якія сядзяць дома з дзецьмі і таксама падпалі пад гэты дэкрэт», – распавядае пра рэакцыю інтэрнэт-карыстальнікаў Юрчанка.

Віталь Юрчанка спадзяецца на тое, што ягоны заклік падтрымае яшчэ каля 50 тысяч чалавек. Пасля гэтага петыцыя будзе скіраваная ўладам.

«Так, мы супраць гэтага закону. Мы хочам, каб нас пачулі афіцыйна. Мы не хочам на вуліцу ісці палкамі грукаць па шкле. Мы хочам падаць дакумент, каб улады ўбачылі, колькі людзей падпісалася. Мы як грамадзяне нашай краіны можам сказаць «так», а можам сказаць «не». У дадзенай сітуацыі мы кажам: «Не»», – заўважае Віталь Юрчанка.

Многія крытыкуюць такую форму ўзаемадзеяння з уладамі як электронная петыцыя, паколькі яна не абавязвае ўлады рэагаваць на патрабаванні людзей. Рэакцыя на інтэрнэт-кампанію супраць Дэкрэта №3 «Аб супрацьдзеянні сацыяльнаму ўтрыманству» таксама была рознай. Некаторыя ўспрынялі яе крытычна. Як прызнаецца сам Віталь Юрчанка, вельмі штмат людзей з сарказмам паставіліся да гэтай петыцыі.

«Хтосьці задаваў пытанне, што я гэтым дасягну. Бо ўсё ўжо прынялі і ніхто нічога адмяняць не будзе. Аднак я адказваў стандартна: вы не можаце адчыніць дзверы, не пагрукаўшыся ў іх», – Віталь Юрчанка спадзяецца, што ўрад будзе вымушаны адрэагаваць на незадаволенасць вялікай колькасці грамадзян.

Дэкрэт аб дармаедах закранае ўсіх беларусаў. Ініцыятар інтэрнэт-кампаніі мяркуе, што рэалізацыя Дэкрэта №3 можа дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі. «Маніпулюючы нейкімі магчымасцямі, хтосьці спрабуе падставіць нашую дзяржаву. Мне падаецца, што жыхароў нашай краіны і дзяржаву хтосьці спрабуе сутыкнуць ілбамі, каб стварыць магчыма тое, што адбылося ва Украіне», — лічыць Віталь Юрчанка.

Любы грамадзянін Беларусі можа далучыцца да інтэрнэт-кампаніі па скасаванні антыканстытуцыйнага Дэкрэту №3 на платформе change.org. Ініцыятар анлайн-петыцыі разлічвае, што ягоны заклік падтрымае яшчэ каля 50 тысяч беларусаў. Такая колькасць падпісантаў, паводле меркавання Віталя Юрчанкі, не дазволіць чыноўнікам праігнараваць грамадскую думку.

Поделиться
Теги: Федечко

Последние новости

Журналиста “Медиа-Полесья” Евгения Николаевича, который четыре года назад освещал акции протеста в Пинске, будут судить

Евгений Николаевич в 2020-м году дважды был судим по административным статьям и отбывал "сутки". После…

10 часов назад

Как построить крепкие отношения: 7 ключевых шагов

Начало отношений — это важный этап, который закладывает фундамент для их будущего развития. Крепкие и…

13 часов назад

В Столине прошла облава – задержано как минимум 5 человек

Приближенный к ГУБОПиК телеграм-канал опубликовал видео задержания как минимум пятерых мужчин в Столине.

14 часов назад

Родители, уклоняющиеся от обязательств перед детьми, заключены под стражу в Ивановском районе

Прокуратура Ивановского района приняла решение о применении строгой меры пресечения в виде заключения под стражу…

14 часов назад

Ученые предложили новый метод лечения самого распространенного рака костей: новый материал уничтожил 99% клеток остеосаркомы

Ученые из Университета Астона предложили новый метод лечения остеосаркомы — самого распространенного рака костей. Исследователи…

15 часов назад

Новые изменения в торговой отрасли. На адаптацию дали два месяца

В Беларуси пересмотрели список товаров, которые обязательно должны быть в продаже. Новшества предусмотрены постановлением Министерства…

15 часов назад