Футбалісты “Хвалі” сустрэліся з балельшчыкамі

Кіраўніцтва ФК «Хваля» паведаміла пра мэты каманды на надыходзячы сезон і пазнаёміла з гульцамі, якія ўвашлі ў склад каманды.

На сустрэчы, якая адбылася 10 красавіка у клубе ЗАТ “ХК”Пінскдрэў”, прысутнічаў намеснік старшыні выканкаму Аляксандр Канеўскі, які з’яўляецца куратарам клуба. У сваёй прамове Аляксандр Канеўскі падкрэсліў, што па вініках першага круга чэмпіянату пінскай камандзе ставіцца задача трапіць у першую васьмёрку каманд.

Зыходзячы з вынікаў першай паловы чэмпіянату, будзе ставіцца новая мэта: ці змаганне за пападанне ў тройку прызёраў, ці іншая, больш сціплая. Паведаміў ён і пра цяжкасці з фінансаваннем каманды. Тым не меньш, сярэдні заробак гульцоў, без вылічэння падаткаў, складае чатыры мільёны рублёў.

Дырэктар клуба Валерый Дамашчук пазнаёміў прысутных з гульцамі каманды, а таксама паведаміў пра тое, што Федэрацыя футбола Беларусі бязвыплатна аддасць клубу абсталяванне, якое дазволіць трансляваць у прамым эфіры праз інтарнэт гульні каманды. Ён гарантаваў, што якасць трансляцыі будзе на высокім узроўні.

Галоўны трэнер каманды Сяргей Чэпкі падзяліўся сваім бачаннем сітуацыі па складу каманды і падрыхтоўцы да сезону. На яго думку, у камадзе сабраліся добрыя удзельнікі, якім ёсць што даказваць на футбольным полі.

Потым былі пытанні і адказы. Аматараў футбола хвалявалі умовы, якія будуць створаны для іх пад час наведвання стадыёна. Былі пытанні па бытавых умовах футбалістаў з іншых гарадоў. Гучала шмат прапаноў па прыцягненні большай колькасці балельшчыкаў. Дамовіліся, што паспрабуюць зрабіць іміджавы відэаролік з гульцамі каманды.

Галоўным пажаданнем гульцам было тое, каб напрыканцы сезона ім не было сорамна глядзець у вочы заўзятарам і каб іх абыходзілі траўмы.

Першую гульню “Хваля” правядзе 19 красавіка на сваім стадыёне супраць каманды “Мінск-2”. А ў найбліжэйшую суботу, 12 красавіка, адбудзецца апошняя кантрольная сустрэча з камандай ФК “Кобрын”.

У заяўцы пінскай каманды 23 футбаліста: вратары – Мікалай Адамец (1983), Андрэй Дручык (1993), абаронцы – Зміцер Баранаў (1995), Павал Вішнеўскі (1990), Сяргей Грыневіч (1982), Андрэй Казарын (1984), Ігар Курган (1991), Аляксей Мірошкін (1991), Зміцер Рагавік (1982), паўабаронцы – Павал Бацюшка (1993), Алег Вакуліч (1992), Зміцер Вашкель (1993), Сяргей Валодзька (1983), Зміцер Градабояў (1991), Уладзіслаў Знак (1993), Андрэй Карасёў (1991), Віктар Кліміхін (1990), Аляксандр Калацэй (1988), Юрый Неўдах (1994), Мікалай Фастаў (1990), нападаючыя  – Андрэй Лясюк (1983), Іван Міхнавец (1992), Аляксандр Пракапенка (1990).

Поделиться

Последние новости

Вышел трейлер «Элио» — нового оригинального мультфильма Pixar

Премьера состоится в следующем году.

6 часов назад

Минимум 14 шахедов сегодня заходили в Беларусь, один долетел до Речицы, некоторые пропали

Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…

6 часов назад

Лавров в Бресте рассказал белорусской молодежи, что «от Украины останется какая-то часть»

Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.

6 часов назад

Водители Пинска бьют тревогу: ослепляющий свет фар со “встречки” создает угрозу аварии

С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…

7 часов назад

Вредно ли есть кислые мармеладки и конфеты

Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.

10 часов назад

Александр Лукашенко пригрозил полным отключением интернета в случае повторения протестов

Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…

11 часов назад