23 ноября 2024, суббота08:43

Культура

Фільм амерыканскай беларускі атрымаў платынавую ўзнагароду на міжнародным кінафестывалі

3 мая 2017, 8:37

Фільм беларускі са столінскімі каранямі “Песні старой Еўропы – старажытныя беларускія народныя песні” атрымаў платынавую ўзнагароду “Рэмі” на міжнародным кінафестывалі Houston WorldFest 2017.

Аб гэтым Вольга Дземка паведаміла на сваёй старонцы ў сацсетцы Фэйсбук.

– Наша стужка 30-га красавіка атрымала платынавую ўзнагароду “Рэмі” ў катэгорыі “Вытворчасць этнічных фільмаў і відэаматэрыялаў па культуры” на 50-м міжнародным кінафестывалі Houston WordFest 2017, які штогод ладзіцца ў Хьюстане, штат Тэхас. Шчыра кажучы, гэта нешта неверагоднае. Фестываль Houston WorldFest – адзін з буйнейшых фестываляў у ЗША, а таксама найстарэйшы незалежны кінафестываль у свеце, – напісала Вольга Дземка ў Фэйсбуку.

Вольга Дземка. Фота са старонкі ў ФБ

Намінантамі WorldFest у свой час былі Сцівен Спілберг, Джордж Лукас, браты Коэны, Рыдлі Скот і шмат іншых вядомых прадстаўнікоў кінаіндустрыі.Сёлета на ўдзел у фестывалі падалі заяўкі каля 4300 стужак і відэакліпаў з 43 краін свету. Звычайна толькі каля 15% фільмаў атрымоўваюць тую ці іншую ўзнагароду “Рэмі”, пачынаючы ад бронзавых да платынавых, спецыяльных узнагарод журы і гран-пры.

– Нашыя самыя шчырыя падзякі арганізатару і прадзюсару фестывалю Хантэру Тодду за тое, што палічыў фільм аб беларускай культуры і народных песнях вартым, каб прыняць удзел у фестывалі, а таксама беларускай амбасадзе ў ЗША за дапамогу падчас афармлення заявы, – выказвае словы падзякі Вольга Дземка. – Без дапамогі неверагоднай колькасці людзей не было б і нашага фільма. Таму няспынна дзякую сям’і, сябрам, кінагрупе, нашым экспертам, удзельнікам і спонсарам нашай краўдфандынгавай кампаніі, музычным гуртам, спеўным зорачкам-бабулечкам і дзядулечкам за іх неверагодныя песні, якія яны захавалі для нас.

Вольга Дземка ўжо некалькі гадоў жыве ў ЗША. Жанчына стварыла дакументальную стужку пра беларускі фальклор, стварыла “Песні старой Еўропы – старажытныя беларускія народныя песні”.  Тут можна прачытаць матэрыял пра гэтага маладога рэжысёра.

Узгадваючы пра тое, як ішла праца над фільмам, Вольга ў інтэрв’ю карэспандэнту Медиа-Полесья адзначыла:

– Самым складаным было апрацаваць этнаграфічны матэрыял, які мне дапамаглі знайсці нашы навукоўцы з Беларусі, і вызначыць, што, дзе, як і ў якой паслядоўнасці рабіць, а потым сцэнар напісаць. Калі вызначыла сегменты і пра што будзе гаворка, усё стала на свае месцы: калі ведаеш, што дакладна трэба рабіць, усё астатняе – справа часу. Што замінала больш за ўсё, дык гэта адсутнасць грошай, але крыху-пакрыху і гэта перасілілі.

Вольга ў час творчай экспедыцыі па Палессі

У інтэрнэце ў вольным доступе можна паглядзець толькі трэйлер фільма. Убачыць яго, а таксама асобныя кадры з яго магчыма і на сайце праекта.

Сам фільм у вольным доступе з’явіцца не раней, чым праз год, бо пакуль прымае ўдзел у фестывалях, а па іх умовах ён не можа дэманстравацца шырокай аўдыторыі. Заяўка на ўдзел у адным фестывалі каштуе каля 60 даляраў ЗША, але не гарантуе ўдзелу ў ім. Прасачыць за яго лёсам можна на сайце www.belarusian-songs.com.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media