У праграме фестывалю:
9 жніўня 2025 года
Храм Прэабражэння Гасподня аг. Моталь
Святочная літургія. Малебен на пачатак фестывалю. да 11.00 – заезд калектываў і бліц-знаёмства гасцей і ўдзельнікаў фестывалю
з 11.00 працуюць :
- гандлёва-выставачны кірмаш рамёстваў “Суквецце мастацтваў”;
- дэгустацыйны час “Варым, жарым, готуім – высільны стыл шыхуем”;
- дэгустацыя травяных чаёў, выстава-продаж збораў лекавых траў “Лясная кухня”;
- падворкі традыцыйнай кухні маталян “Тут і мясо, і коўбаска-пачастуйтэс, калі ласка”;
- выстава-дэгустацыя традыцыйных напояў “Мотальская шклянка”;
- выстава – продаж прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў і фермерскіх гаспадарак “Вам понравыцца, чым мотолянэ славяцца”;
- шынок святочнага настрою “Мотальская зборня” (пляцоўкі народнай музыкі і гумару; майстар-класы, работа тэматычных лакацый, выставы і інш.)
Галоўная пляцоўка свята
- тэатралізаванае шэсце “Высільны шпацыр”
- урачыстае адкрыццё фэсту “Палескае вяселле збірае гасцей!”(з удзелам творчых калектываў рэгіёнаў Беларусі, прадстаўнікоў дыяспар, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, творчых дэлегацый з іншых краін);
- канцэрт фольк- групы “Партизан FM” (г.Масква) “На хвалі сяброўства”
- выступленні творчых калектываў Беларусі і гасцей фестывалю “Вячэрні бенефіс”
- святочны феерверк
- фестывальная дыскатэка “Скокі на ўсе бокі”
Пляцоўка “Вуліца вясельная”
- абрадава-інтэрактыўная дзея “Ад “перапытаў” да “цыганоў” …”
- музычна-гумарыстычны вернісаж “Ой шчаслыва годына –высылыса, родына”(вытупленні творчых калектываў Іванаўскага раёна)
- брэйн-рынг прыпевачніц і гарманістаў “Мотальская сербіянка”
10 жніўня 2025 года
ДУК “Мотальскі музей народнай творчасці”
- круглы стол “Традыцыйна-абрадавая культура – сучасны стан і стратэгія развіцця”
Пляцоўка “Вуліца вясельная”
- кулінарны батл павароў- аматараў “Барбекю па-мотальску”
стол сяброўства “Частуем гасцей з усіх валасцей!…”
Галоўная пляцоўка свята
- песенна-танцавальная праграма “Фестывальныя замалеўкі”;
- урачыстае закрыццё фестывалю;
- гала-канцэрт “Вяселле бывай – дзелім каравай!”






































