24 сентября 2024, вторник23:37

Культура

Этнаграфічную экспедыцыю па вёсках Століншчыны арганізавалі настаўнікі

24 февраля 2015, 16:21

Народны фальклор збіраюць настаўнікі і вучні СШ №2 г.Століна. Яны ўпэўненыя: захоўваць фальклор –  берагчы сваю спадчыну.

Цікавяць педагогаў мясцовыя песні, якія захаваліся ў памяці палешукоў. Альшаны, Вялікія Арлы і Лядзец, Хотамель, Лука і Гарадная  – вёскі, дзе яны ўжо пабывалі. Запісы ажыццяўляюцца на відэакамеру і ў сшытак ад рукі.

 

Мясцовыя спевакі і спявачкі, якія практычна ўсе знаходзяцца на заслужаным адпачынку, з задавальненнем дзеляцца тымі скарбамі вуснай народнай творчасці, што атрымалі ад сваіх бацькоў і дзядоў.

Адна з нядаўніх паездак – паездка ў Луку, падчас якой было запісана каля дзясятка песень. Загадчык Лукенскага вясковага клуба Вольга Пешка сцвярджае, што ў Луцэ заўжды былі таленавітыя спевакі і рукадзельніцы.  

 

Тамара Дзенісовіч адзначыла, што запісаныя тэксты стануць часткай рэпертуару ўзорнага вакальнага ансамбля народнай песні “Весялінка” СШ №2 г.Століна. Калектыў будзе выконваць іх падчас сваіх выступленняў як на раённай сцэне, так і па-за межамі Століншчыны.

Жыхары Лукі ўспамінаюць мясцовыя песні, што спявалі ў маладосці

Намеснік дырэктара СШ №2 г.Століна, якая курырые арганізацыю дадатковай адукацыі ў школе, Наталля Мазоль дадала, што ў красавіку ў школу на сустрэчу запросяць людзей, ад якіх запісвалі цяпер песні. У рамках сустрэчы плануюць правесці канцэрт, дзе на адной сцэне выступяць і школьнікі, і тыя носьбіты паслескага фальклору, што прыедуць на сустрэчу. 

Спяваюць Вера Кісель, Любоў Шэлест і Вольга Пешка з Лукі


Снимок носит иллюстративный характер /Фото из архива Медиа-Полесья
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: rg.ru
Фото: ГТК