23 ноября 2024, суббота07:57

Политика

Эксперт: Беларусам трэба пазбавіцца ад агрэсіўнага прапагандысцкага ўплыву Расіі

5 августа 2014, 15:48

Беларускія тэлегледачы прызвычайліся бачыць свет праз прызму інтарэсаў Крамля. Як стварыць уласныя якасныя сродкі масавай інфармацыі, якія будуць дзейнічаць у адпаведнаці з дэмакратычнымі стандартамі — пра гэта намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.

— Сярод прапаноў, якія разглядаў Форум палітычнай апазіцыі і грамадскай супольнасці ў рамках праекта «Рэфорум », былі рэформа пенсійнай сістэмы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і стварэнне зоны свабоднага гандлю з Еўразвязам. Аднак у выніку абралі два накірункі – рэформы сістэмы адукацыі і медыясферы. Чаму менавіта іх ?

— Рэформа СМІ гучала таксама і сярод прапановаў па змене выбарчага заканадаўства. Такім чынам, з шасці прыарытэтных накірункаў, якія розныя суб’екты Форуму называлі, медыя былі вызначаныя двойчы.

І гэта цалкам слушна.

Бо свабода выказвання не толькі адносіцца да базавых правоў і свабодаў чалавека, але і з’яўляецца крыт э рам выканання ўсіх іншых правоў.

Па другое, падзеі, якія адбываюцца ва Украіне, даказваюць неабходнасць рэформ ы медыясферы дзеля незалежнасці краіны. Бо вынікі сацыялагічных даследванняў паказваюць, што мы дагэтуль знаходзімся ў інфармацыйнай прасторы іншай дзяржавы. ( Перш за ўсё я маю на ўвазе тэлебачанне, якое аказвае найбольш уплывовае ўздзеянне на насельніцтва). На жаль, высветлілася, што новыя тэхналогіі і Інтэрн е т тут і цяпер не могуць змяніць сітуацыю, што беларускія тэлегледачы прызвычайліся бачыць свет праз прызму інтарэсаў Крамля, а наша дзяржаўнае тэлебачанне ці то не можа, ці то не хоча з гэтым нешта рабіць.

Такім чынам, відавочнымі ёсць две сур’ёзныя праблемы: пазбавіцца ад агрэсіўнага прапагандысцкага ўплыву суседняй дзяржавы і стварыць уласныя якасныя сродкі масавай інфармацыі, якія будуць дзейнічаць у адпаведнаці з дэмакратычнымі стандартамі, а не выкарыстоўвацца як прылада інфармацыйнай вайны ці то «агітацыі і прапаганды».

Мяркую, што ўсе пералічанае і паўплывала на рашэнне Форуму.

— Наколькі я ведаю, шмат распрацовак па рэформе медыясферы было зроблена ў апошнія гады Беларускай асацыяцыяй журналістаў. Таму, відаць, экспертам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (Вільня) будзе што пакласці ў падмурак сваёй канцэпцыі?

—Яшчэ напрыканцы 90-х – на пачатку 2000 гадоў мы распрацавалі канцэпцыю рэформы СМІ, а таксама сістэм друку і распаўсюду СМІ, і канцэпцыю Грамадскага тэлебачання. І потым неаднаразова звярталіся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і іншых дзяржаўных органаў з просьбай абмеркаваць нашыя прапановы да заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі…

Але «медыясфера», усе ж такі больш шырокае паняцце, чымсьці СМІ. Напрыклад, сёння пра яе нельга гаварыць, пакідаючы па-за ўвагай Інтэрнет. Да таго ж прайшоў пэўны час, і нейкія рэчы, пра якія мы казалі, састарэлі. Таму ўсё гэта ў любым выпадку трэба пераглядаць і перапрацоўваць.

У тым ліку – з дапамогай замежных экспертаў. Мы, БАЖ, з імі таксама супрацоўнічалі і працягваем супрацу, але ж, магчыма, BISS зможа прыцягнуць да яе і іншых спецыялістаў, стварыць «дадатковую вартасць».

— Аднак неабходна не толькі распрацаваць добрую канцэпцыю, але і зрабіць так, каб на яе звярнулі ўвагу тыя, хто прымае рашэнні. То бок улад ы . Толькі тады можна ажыццявіць рэформу. Наколькі магчыма сёння зацікавіць такімі прапановамі беларуск і я ўлад ы ?

— Я ў гэтым пытанні не вялікі аптыміст. Сапраўды, у рэформе медыясферы, як, уласна кажучы, і ў іншых накірунках, усе залежыць ад палітычнай волі. А яе ў тых, хто кіруе краінай, пакуль не заўважна.

Нельга казаць, што зусім нічога не адбываецца. Напрыклад, у 2008 годзе, калі прымаўся Закон аб сродках масавай інфармацыі, шэраг заўваг БАЖ былі ўлічаны я . Але ж, з іншага боку, мы наогул былі супраць прыняцця гэтага закону ў такім выглядзе.

Існуюць сёння кантакты ўлады з прадстаўніком АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі. БАЖ спрабуе размаўляць з прадстаўнікамі МУС… Але, зноў такі, вынікі гэтых кантактаў і размоў не такія, як мы хацелі б. Паглядзім, як сітуацыя будзе мяняцца надалей. Калі будзе мяняцца.

Тым не менш, калі пакет дакументаў па рэформе медыясферы будзе распрацаваны, ён можа быць запатрабаваны пры змене сітуацыі — калі адчыніцца «акно магчымасцяў».

— Ну, калі да таго часу і гэты пакет прапановаў не састарэе…

— Ніхто не ведае, як сітуацыя будзе складвацца надалей. Магчыма, у нашага ўрада «палітычная воля» да зменаў з’явіцца нават хутчэй, чым мы спадзяемся.

— Незразумела, чаго яшчэ чакаць. Мы сёння бачым, як тое ж беларускае тэлебачанне выкарыстоўваецца суседняй дзяржавай у якасці інфармацыйнай зброі.

— Мяркую, што гэта ўжо ўплывае на становішча. І, спадзяюся, робяцца пэўныя высновы тымі, хто мусіць іх рабіць.

— Шэраг экспертаў мяркуюць, што на беларускую ўладу могуць паўплываць і прадстаўнікі Еўразвязу – праект «Рэфорум» гэта ўсе ж такі працяг «Дыялогу аб мадэрнізацыі Беларусі» і рэалізуецца з дапамогай Еўразвязу.

— Раз-пораз беларускія ўлады выказваюць зацікаўленасць у кантактах з Е ўразвязам . Не аднаразова з іх, уладаў, боку, гучалі словы, што ляцець на адным крыле н е льга, што трэба развіваць і ўсходні, і на заходні вектар. Але сёння мы бачым хутчэй «дыялог аб дыялогу» з Еўропай, чымсьц і сапраўднае супрацоўніцтва. Магчыма, эканамічная і палітычная сітуацыя ў краіне зменяцца. Тады дапамога Еўразвязу будзе больш запатрабаваная. Але пакуль, нават у рамках «Рэфорума», наколькі я ведаю, улады не асабліва імкнуцца да супрацоўніцтва.

— Калісьці мы з вамі размаўлялі наконт рэформы медыя. Тады вы казалі, што дзяржава наогул не павінна ўмешвацца ў працу СМІ. Напрыклад, не патрэбна краіне Міністэрства інфармацыі. І дзяржаўных медыя ў не павінна быць. Я чаму нагадаў – усе ж такі Форум палітычнай апазіцыі і грамадскай супольнасці – замоўца распрацоўкі. Эксперты BISS – выканаўцы. Наколькі радыкальную канцэпцыю рэформаў замаўляў Форум?

— Так пытанне не ставілася. Сапраўды, Форум – замоўца. Але патрабаванняў да канцэпцыі мы не выказвалі. Пакуль толькі былі акрэсленыя першыя накірункі, па які х эксперты будуць працаваць ў рамках праекта «Рэфорум».

Спадзяюся, што напрацоўкі БАЖ будуць запатрабаваныя. Але якім будзе праект рэформаў, наколькі ён будзе адпавядаць нашым чаканням, мы пабачым, калі пачнецца – а, дакладней, скончыцца, — праца над ім. Усе ж такі галоўную ролю у распрацоўцы будзе адыгрываць BISS .

— Ну вось распрацавалі праект рэформаў – добра: дакладная, абгрунтаваная і цікавая папера атрымалася. А што з ёй рабіць?

— Наступны крок — лабіраванне гэтай канцэпцыі, у тым ліку і з дапамогай еўрапейскіх структур. Гэтыя канцэпцыі могуць стаць прадметам дыскусіі паміж прадстаўнікамі беларускай улады і Еўразвязу. Ну і, зразумела, гэтую канцэпцыю трэба даносіць да грамадства, бо аніякія змены не магчымыя без яго.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media