Фальклорнае свята ў Іванава і раёне будзе праходзіць на працягу двух дзён.
У бліжэйшыя выхадныя, 20 чэрвеня, ў гарадскім парку Іванава пройдзе XII рэгіянальны фестываль фальклору «Фальклор без межаў».
Пачнецца святкаванне з святочнага шэсця фальклорных калектываў а 14.30.
Урачыстае адкрыццё фестывалю адбудзецца в 15.00 і працягнецца канцэртам-віншаваннем.
Для жыхароў горада і гасцей свята запланавана цікавая праграма: дэфіле адзення з бабулінага куфэрка «Вяртанне да спадчыны», агляд-конкурс пабытовых танцаў «Скакорыкі ў Янове», гульнёвая праграма «Дзявочыя разбрыкі», флэшмоб «Прышло свята ў нашу хату».
Скончыцца першы дзень фестывалю этнадыскатэкай «Дазвольце патанчыць».
У панядзелак, 21 червеня, гасцей і ўдзельнікаў Фестывалю чакаюць на пляцоўцы каля сельскага Дома культуры ў аг. Тышкавічы.
Другі дзень пачнецца а 13 гадзіны з тэатралізаванага прадстаўлення «Траецкія дзівосы на прызьбе ў Цынцохі».Потым будуць выступы фальклорных калектываў-удзельнікаў фестывалю.
А 16.00 гадзіне пачнецца узнагароджванне ўдзельнікаў.
На працягу свята будуць працаваць выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, гандлёвыя рады, фотазоны ды інш.
В Брестской области 10 ноября установлены датчики контроля скорости на ряде участков автодорог Брестской области.
Водитель Lada Granta не уступил дорогу внедорожнику Mitsubishi Outlander в Слуцком районе. В результате сам…
Но черные копатели сделали это раньше.
Яркое окрашивание, которые не оставит вас незамеченной.
Таким "званием" наградили покойного певца.
Глава президетской Администрации Дмитрий Крутой посетил иностранное торгово-производственное унитарное предприятие "Стэнлес" и ЗАО "Холдинговая компания…