Skip to content
5 ноября 2026, четверг 13:13
Все регионы

Дзяржава бярэ пад кантроль дзейнасць на рынку Форэкс у Беларусі

Media-Polesye

Аляксандр Лукашэнка 4 чэрвеня падпісаў указ № 231 «Аб ажыццяўленні дзейнасці на пазабіржавым рынку Форэкс». «Дакумент прыняты ў мэтах развіцця фінансавага рынку Беларусі, павышэння прававой абароненасці грамадзян — спажыўцоў фінансавых паслуг і зніжэння рызыкі з’яўлення на рынку кампаній-махляроў і фінансавых пірамід», — паведамляе прэс-служба прэзідэнта. Указ дае магчымасць вядзення ў Беларусі новага віду фінансавай дзейнасці з атрыманнем […]

Аляксандр Лукашэнка 4 чэрвеня падпісаў указ № 231 «Аб ажыццяўленні дзейнасці на пазабіржавым рынку Форэкс». 

«Дакумент прыняты ў мэтах развіцця фінансавага рынку Беларусі, павышэння прававой абароненасці грамадзян — спажыўцоў фінансавых паслуг і зніжэння рызыкі з’яўлення на рынку кампаній-махляроў і фінансавых пірамід», — паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Указ дае магчымасць вядзення ў Беларусі новага віду фінансавай дзейнасці з атрыманнем адпаведнага легальнага даходу. Дакументам урэгуляваныя механізмы правядзення аперацый на рынку Форэкс і кантролю над яго ўдзельнікамі.

Згодна з указам Нацыянальны банк будзе весці рэестр форэкс-кампаній. Пры гэтым уключэнне Нацбанкам юрыдычных асоб у рэестр з’яўляецца іх допускам на рынак Форэкс.

Дакументам устаноўлена, што памер статутнага фонду форэкс-кампаній павінен складаць не менш як 2 млрд. рублёў. 

У мэтах забеспячэння фінансавай устойлівасці форэкс-кампаній і бяспекі аперацый на рынку Форэкс указам уводзяцца спецыяльныя фінансавыя нарматывы. Апрача таго, прадугледжаныя гарантыйны механізм, устаноўленыя кваліфікацыйныя патрабаванні і патрабаванні да дзелавой рэпутацыі кіраўнікоў форэкс-кампаній.

Указ набудзе моц праз дзевяць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.
 

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя