«Хацеў бы выразіць падзяку праз Медиа-Полесье чыгуначнікам. Я быў вельмі ўсцешаны і настрой мой падняўся, калі я ехаў у цягніку з Лунінца ў Мікашэвічы і пачуў абвяшчэнне прыпынкаў па-беларуску. Вельмі добрая ідэя! Цікава хто накіраваў на такі «рух»? Дзякуючы гэтаму, мой настрой цяпер забяспечаны пад час дарогі ў цягніку».
Галоўны інжынер лакаматыўнага дэпо ст. Лунінец Дзмітрый Чарнавокі пракаментаваў:
— Згодна з новым распараджэннем Беларускай чыгункі, памочнікі машыніста абвяшчаюць станцыі і дадатковую інфармацыю на беларускай мове. — Мы рады, што пасажырам такое новаўвядзенне прыйшлося да спадобы.
Гучанне роднай мовы ў дызель-цягніку – добрае нагадванне пра тое, што мы – беларусы.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.






































