«Я ў цырку не ўдзельнічаю, дурыць людзей не збіраюся, як робяць вашы СМІ», — сказаў Ус.
На заўвагу, а ці былі яны ў 2010 годзе, прадпрымальнік адказаў: «Я ішоў тады на выбары, каб растлумачыць, што іх няма. Хто хацеў – той пачуў».
Дзмітрый Ус расказаў, што цяпер робіць сайт «Беларуска-расійскіх навін». «Хутка запрацуе на поўную, будзе, як «Наша Ніва», — сказаў ён.
Кантэнт новага сайта Дзмітрыя Уса даволі спецыфічны. У прыватнасці, друкуецца відэа фэйка расійскай прапаганды, дзе нібыта «нацысты з «Азова» распялі апалчэнца і спалілі зажыва».
«Я за рускі свет у Беларусі, — кажа Ус. – Я заўсёды быў за рускі свет». На думку прадпрымальніка, Лукашэнка не з’яўляецца часткай рускага свету. «Але я найперш чакаю зменаў у эканоміцы, а не палітыцы. Колькі можна ўжо будаваць рыначны сацыялізм, людзі становяцца беднейшымі штодня».