Фестываль фальклорнага мастацтва «Радавод» прайшоў у г.Іванава Брэсцкай вобласці. Адбыўся ён у пяты раз. На працягу двух конкурсных дзён журы выбірала самых лепшых, самых таленавітых удзельнікаў.
Наогул, фестываль праходзіць адзін раз у два гады. Кожны раз месца правядзення – новы раённы цэнтр. У гэтым годзе ім стала Іванава.
Раённыя адборы прайшлі каля 1100 дзяцей, якія і сталі ўдзельнікамі абласнога конкурсу.
У дэлегацыю Столінскага раёна ўвайшлі і ўзорны ансамбль народнай песні “Весялінка” (мастацкі кіраўнік Тамара Дзенісовіч), музычна-фальклорны ансамбль “Зараначка” (мастацкі кіраўнік Генадзій Копка), узорны ансамбль фальклорнага танца "Палескія плясуны" (мастацкі кіраўнік Іван Лёгкі). Калектывы вярнуліся дамоў з вялікай колькасцю ўзнагарод. Акрамя таго, калектыў “Палескія плясуны” гэтай жа школы (яго ўдзельнікі былі і на свяце ў г.Іванава) на пачатку мая прыняў удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі па аўтэнтычным фальклоры “Палессе Брэстчыны”, што прайшла ў Мінску.
У час фестывалю разгарнуўся “Горад майстроў”, а вучні з Лядзецкай школы Столінскага раёна прадставілі выставу прысмакаў “Бабуліна кухня”.
У гэтым годзе на фестывальнай сцэне выступілі дзіцячыя калектывы і з суседніх краін: Польшчы, Расіі, Ураіны.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…