16 июня 2025, понедельник17:01

Запись

Дзіцячы фальклор жыве. Дзеці Століншчыны – удзельнікі фестывалю “Радавод”

23 мая 2013, 11:30

Фестываль фальклорнага мастацтва «Радавод» прайшоў у г.Іванава Брэсцкай вобласці. Адбыўся ён у пяты раз. На працягу двух конкурсных дзён журы выбірала самых лепшых, самых таленавітых удзельнікаў.

Наогул, фестываль праходзіць адзін раз у два гады. Кожны раз месца правядзення – новы раённы цэнтр. У гэтым годзе ім стала Іванава.

Раённыя адборы прайшлі каля 1100 дзяцей, якія і сталі ўдзельнікамі абласнога конкурсу.

У дэлегацыю Столінскага раёна ўвайшлі і ўзорны ансамбль народнай песні “Весялінка” (мастацкі кіраўнік Тамара Дзенісовіч), музычна-фальклорны ансамбль “Зараначка” (мастацкі кіраўнік Генадзій Копка), узорны ансамбль фальклорнага танца "Палескія плясуны" (мастацкі кіраўнік Іван Лёгкі). Калектывы вярнуліся дамоў з вялікай колькасцю ўзнагарод. Акрамя таго, калектыў “Палескія плясуны” гэтай жа школы (яго ўдзельнікі былі і на свяце ў г.Іванава) на пачатку мая прыняў удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі па аўтэнтычным фальклоры “Палессе Брэстчыны”, што прайшла ў Мінску.

У час фестывалю разгарнуўся “Горад майстроў”, а вучні з Лядзецкай школы Столінскага раёна прадставілі выставу  прысмакаў “Бабуліна кухня”.

У гэтым годзе на фестывальнай сцэне выступілі дзіцячыя калектывы і з суседніх краін: Польшчы, Расіі, Ураіны.


Петр Дулуб на конференции «Рынок железнодорожных услуг: логистика, экспедирование, тарифы». Минск, 13 марта 2018 года. Фото: пресс-служба БЖД
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Снимок носит иллюстративный характер
Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com