18 марта 2025, вторник14:31

Запись

Дзіцячы фальклор на Століншчыне не знікне і ў ХХІ стагоддзі

11 апреля 2013, 12:05

Семінар для работнікаў 60 устаноў культуры раёна прайшоў на днях у Мачульскім сельскім доме фальклору.

Тэма семінара – «Дзіцячы фальклор роднай вёскі». Метадыст па фальклору і этнаграфіі раённага метадычнага цэнтра Ніна Аляксееўна Лісавец распавяла, якія жанры народнай творчасці захаваліся на Століншчыне. Кіраўнік узорнага дзіцячага аб’яднання аматараў фальклору «Згадка» Мачульскага сельскага дома фальклору Ірына Мікалаеўна Ляшкевіч падзялілася з калегамі вопытам работы. «Дзіцячы фальклор – гэта казкі майго дзядулі, маёй бабулі», – адзначыла Ірына Ляшкевіч.

Перад удзельнікамі семінара выступілі юныя зорачкі з малодшай і старэйшай груп калектыву «Згадка»: спявалі, танцавалі, паказалі, як гуляць у народныя гульні. Дарэчы, гэта выступленне – дэбют малодшай групы дзіцячага аб’яднання.

Адбылася прэзентацыя інфармацыйна-метадычнага зборніка «Культурныя здабыткі», што выдаецца метадычным цэнтрам раз у квартал. «Зборнік змяшчае  не толькі метадычныя парады кіраўнікам гурткоў дзіцячай творчасці, але і сцэнарныя распрацоўкі для правядзеня мерапрыемстваў», – дадала дырэктар раённага метадычнага цэнтра Алена Мікалаеўна Дубойская.


Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: t.me/vvmvdrb
Очередь из автобусов и машин на польско-беларусской границе со стороны пункта пропуска Тересполь, 26 июня 2024 года. Фото: t.me/terespol
Фото использовано в качестве иллюстрации, facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba