Гэтая спрадвечная традыцыя шанавання дзядоў у розных мясцінах Беларусі адзначаецца ў розныя дні.
У адных на могілках збіраюцца ў Наўскі Вялікдзень (першы чацьвер пасля Пасхі), у другіх – на Правадную Нядзелю (першая нядзеля пасля Пасхі). Але у большасці наведванне могілак адбываецца на дзявяты дзень пасля Вялікдня.
Цяпер няма адзінага меркавання наконт паходжання назвы Радаўніца (Радуніца, Раданіца). Адныя спецыялісты лічаць, што яно паходзіць ад слова “род” (шанаванне памёрлых родзічаў), ці “радасць” (бо ў хрісціянскай традыцыі Радаўніца стала “Пасхай памёрлых” і жывыя радуюцца, што іх продкі могуць патрапіць у Божае Царства).
Другія навукоўцы тлумачаць паходжанне слова ад літоўскага raudá “плач з галашэннем”. Дарэчы, сам абрад памінання дзядоў у беларусаў з літоўцамі аднолькавы.
Перад днём памінання на могілках прыбіраюцца. На Радаўніцу многія беларусы прыносяць на магілы пачастунак: цукеркі, вялікоднае яйка, спіртное. Адны людзі ставяць гэта на сподзечку побач з помнікам, а іншыя учыняюць сапраўдную трапезу на магіле продкаў. Гэта традыцыя цягнецца з дахрысціянскіх часоў і не ўхваляецца царквой. Аднак нашы людзі і ў царкву ходзяць і ахвяру продкам прыносяць.
Фотарэпартаж з Пінскіх могілак ля вёсцы Пасянічы.
Мужчина склонил к сексу свою дочь, когда ей было 13 лет. Позже он стал приглашать…
Об этом рассказали в ЖКХ.
Для решения задачи требуется серьезная подготовка и сообразительность. Справишься с ней?
Образованию гололёда на дорогах и тротуаров способствовали выпавшие осадки в виде мокрого снега, а также…
По информации правозащитного центра «Вясна», в одной из колоний политическим заключенным, которых только что перевели…
Избранный президент США может назначить бывшего начальника разведки Ричарда Гренелла спецпосланником по войне в Украине.…