Беларусь па волі Лукашэнкі выступае ў гэтай вайне на баку агрэсара. Ярлыкі фашыстаў прапаганда вешае на тых, хто думае інакш. Свята перамогі пераўтварылася ў свята «пабедабесія». Святлана Ціханоўская выступіла з нагоды Дня Перамогі.
«9 мая 1945 года — гэта не толькі дзень памяці ў гісторыі чалавецтва. Гэта яшчэ і стартавая кропка, якую ўсе краіны — удзельніцы вайны выкарыстоўвалі для таго, каб больш не ваяваць, а будаваць квітнеючыя і развітыя дзяржавы. І толькі дыктатары выкарыстоўвалі яе для загразнуць у крызісе і пачаць новую жахлівую вайну.
Мой прадзед Афанасій, які дайшоў да Берліна, быў бы ў жаху, даведаўшыся, што Дзень Перамогі з дня «ніколі больш» ператварыўся ў кашмарнае «можам паўтарыць», — сказала Ціханоўская.
У беларусаў, гаворыць лідарка дэмакратычных сілаў, усё яшчэ ёсць выбар.
«Які шлях развіцця нам бліжэй? Рэпрэсіі, войны, крызіс, міжнародныя ваенныя злачынствы, перапісванне гісторыі, вымыванне лепшых спецыялістаў — ці ўсё ж такі свабода, інтэграцыя ў еўрапейскую эканоміку, рост узроўню жыцця, годныя зарплаты і пенсіі, магчымасць свабодна падарожнічаць па свеце, інвестыцыі ўсяго цывілізаванага свету ў нашу краіну?» — сказала яна.
Вход Господень в Иерусалим празднуется ровно за неделю до Пасхи, в 2024 году этот день…
ДТП произошло около 15:50 часов в Пинском районе.
На площадке, где строится новый комплекс Национального исторического музея и «Парка народного единства», во время…
Александр Лукашенко во время республиканского субботника, посоветовал бизнесу не «шалить» с ценами.
Агенты США искали следы Гитлера в Южной Америке в течение 10 лет после даты его…
Программа реновации жилищного фонда Минска предусматривает переселение жителей хрущевок в другие дома или выплату им…