Категории: Полешуки

«Дзень Настаўніка – гэта не проста свята, гэта цэлае жыццё, у якім ты заўсёды застаешся вучнем»

Ірына Ляшкевіч 30 гадоў адпрацавала ў вясковай школе ў Столінскім раёне, якую ў свой час скончыла. У свята яна распавяла, як гэта – быць настаўнікам…

 

– Кажуць, што чалавек памятае толькі самыя значныя падзеі са свайго ранняга дзяцінства. Мае дзіцячыя ўспаміны – гэта ўсполахі-эпізоды: вось я сяджу за апошняй зялёнай драўлянай партай і ціхенька малюю  на паперы, а мама нешта чытае вялікім дзецям. А гэта  падвечар мяне чатырохгадовую з торбай на плячы і кніжкай у ёй  дагналі на палове дарогі да школы: я ішла вучыцца. А вось я ў мамы на каленях: разам з ёй правяраю дзіцячыя сшыткі пад вялікай белай бляшанай лямпай. І яшчэ размовы старэйшых: – Вучыся, каб было лягчэй жыць…

З дзяцінства – з музыкай

Наколькі лёгка было настаўнікам тады жыць і працаваць у вёсцы, я бачыла з дзяцінства, бо была дачкой настаўніцы. Вышэйшая педагагічная адукацыя не ратавала не толькі ад хатняй гаспадаркі, але і ад калгасных буракоў, ільну, бульбы, сена і іншых шматлікіх павіннасцей перад дзяржавай, ад якіх настаўнік не меў права адмовіцца, інакш пападаў у няміласць найперш да калгасных уладаў, а ад гэтага нямала залежаў твой дабрабыт у вёсцы.

Але яны былі, гэтыя сапраўдныя ў маім разуменні, Настаўнікі з вялікай літары, якія паспявалі ўсё і ўсюды, але найпершае месца ў іх жыцці займалі дзеці і жаданне даць ім веды. Не было ў настаўнікаў часу на каву, ды і кавы тае не ведалі, але быў час на перапынку пачытаць з адстаючым вучнем, пакінуць пасля ўрокаў і вывучыць разам правіла без аглядкі на перапрацоўку рабочага часу… Не, я зусім не маю на ўвазе , што так павінна быць, што гэта абсалютна правільна, не настальгірую па тым часе. Але так было… І мы чыталі, мы абмяркоўвалі, пісалі сачыненні, плакалі над няўдачамі і радаваліся поспехам, і хацелі…хацелі вучыцца…Зноў жа пакіну па-за допісам выхаваўчы працэс, які дагэтуль абапіраецца на ідэалагічны падмурак, пакіну за сабой думку, што чалавек не знаходзіцца ў нейкім замарожаным стане, а развіваецца,  выбірае свой шлях у сваім развіцці і здольны да зменаў сваіх уяўленняў, прынцыпаў і прыярытэтаў.

Настаўнікі з вялікай літары

А мне пашчасціла на настаўнікаў, на тых сапраўдных! Спачатку ў іх вучыцца, а потым разам з імі працаваць і ізноў вучыцца ў іх. Калі нахлынваюць гэтыя ўспаміны, то ў вачах слёзы зразумелай мне шчырай тут ужо настальгіі па тым часе. Не было б такой моцнай любові да роднай мовы і літаратуры без Галіны Міхайлаўны. А яе веданне традыцый і звычаяў вёскі, на якія яна знаходзіла час распавядаць на ўроках часта па-за праграмай, спрыялі той цікавасці да свайго мінулага.

Веру Ігнатаўну і яе самаахвярную адданасць матэматыцы мы, яе вучні, зразумеем пазней. А тады хатнія заданні ў 10 нумароў па 5 прыкладаў у кожным наводзілі на нас   жах, але потым як радасна было ад перамогі над гэтымі вылічэннямі!

Урокі гісторыі, якія выкладаў Пётр Гаўрылавіч, дырэктар школы, былі настолькі цікавымі, што дастаткова было паслухаць, а дома хіба што проста паўтарыць. Яго эрудыцыя  і не толькі ў гістарычнай навуцы выклікала павагу і давер да яго як да настаўніка. Яго здольнасці як кіраўніка адчуваць калектыў, аддаваць увесь свой час школе, вырашаць праблемы, дапамагчы, падтрымаць, заўважыць, стварыць атмасферу узаемадзеяння, паразумення на карысць школе, вучням, настаўнікам– тое, чаго так, на мой погляд, бракуе на сённяшні дзень

Да настаўнікаў музыкі, так склалася паміж прадметнікамі, адносіны трохі пагардлівыя! Што яны там робяць на сваёй музыцы?! Гэта не кантрольную па матэматыцы напісаць, не дыктоўку, не да алімпіяды падрыхтаваць! Мне заўсёды было крыўдна за нас, настаўнікаў музыкі…Бо акрамя ўрокаў мы яшчэ рыхтавалі святы, канцэрты, удзельнічалі ў фестывалях-аглядах, дзе прынцып “дзіця-сшытак-веды” не працуе, а працуюць законы сцэны “дзіця-сцэна-публіка-дзіця-творчасць”. І тут пальцам памылку дзіцяці не пакажаш,а найперш адчуеш, дзе сам, як настаўнік, не дапрацаваў. Таму  не магу не сказаць пра свайго настаўніка музыкі Аляксея Фёдаравіча, які не толькі навучыў мяне спяваць у ноты, але і сам таго не ведаючы, навучыў мяне прыёмам працы з дзецьмі, з хорам, ансамблем, з салістамі. А пазней я ўспамінала яго манеру акампанавання і пераймала сабе. Ведаю, што шмат гадоў на пенсіі ён працуе ў адной з вялікіх сярэдніх школ, і я разумею, чаму яго не адпускае школа, як і разумею, як пашанцавала яго вучням.

Аляксей Фёдаравіч і зараз застаецца аўтарытэтам

Мне пашчасціла мець маму настаўніцу, вучыцца і працаваць працяглы час з цудоўнымі людзьмі, маімі настаўнікамі. Не пра ўсіх тут напісала, але памятаю кожнага светла і з удзячнасцю.

Маёй маме Марыі Іванаўне асаблівая ўдзячнасць. На той час яна выкладала рускую мову і літаратуру… Але навучыцца адчуваць прыгажосць вершаваных радкоў, не баяцца выказваць свае думкі, шматлікія старонкі сачыненняў і безліч прачытаных кніг—гэта яе ўклад у маю будучую творчасць як паэткі.

З матуляй – Марыяй Іванаўнай

Для мяне Дзень Настаўніка—гэта не проста свята, гэта цэлае жыццё, у якім ты заўсёды застаешся вучнем….

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.

Последние новости

Сладости из Пинского района получили высокие награды на республиканском конкурсе

Пинский кооппром привез ряд наград с республиканского смотра качества хлебобулочных и кондитерских изделий «Смакота». Продукция…

10 минут назад

Как приучить котёнка к лотку

Какие методы работают, а от каких лучше отказаться, чтобы лоток не вызывал у питомца отторжение.

23 минуты назад

Спасенные белорусские альпинистки рассказали, как выжили в горах Турции

Сестры-белоруски, которых двое суток искали в горах Турции, застряли из-за снегопада и ждали помощи в…

18 часов назад

Макс Корж выпустил первый клип после угроз ГУБОПиКа

«Вообще не планировал никуда выезжать. Пришли пацаны и сказали: «Слушай, что будем делать дальше?».

19 часов назад

5 признаков того, что ваши отношения с бывшим партнёром токсичны

Помните, что человек, с которым вы расстались, уже не номер один в вашей жизни.

19 часов назад

Тренер футбольного клуба из Англии связал неудачи своей команды с призраками

Главный тренер «Суиндона» из четвертой английской лиги Иан Холлоуэй нашел необычное объяснение плохим результатам своих…

21 час назад