20 сентября 2024, пятница21:44

Запись

Дзень музеяў у Століне будзе адзначаны пазней

18 мая 2013, 20:22

Міжнародны дзень музеяў і Еўрапейскі дзень паркаў адзначаць на Століншчыне 26 мая.

Як паведаміла карэспандэнту Медыя-Палесся дырэктар Столінскага краязнаўчага музея Святлана Паўлаўна Вярэніч, гэта дата выбрана ў сувязі з тым, што музей размешчаны ў адным з прыгажэйшых ландшафтных паркаў Беларусі, які з’яўляецца помнікам прыроды рэспубліканскага значэння, – парку “Манькавічы”. “Таму мы вырашылі аб’яднаць святкаванне Дня музеяў і Еўрапейскага дня паркаў і правесці 26 мая своеасаблівы музейны фэст”, – адзначыла Святлана Вярэніч.

Акрамя таго, у гэты дзень тут пройдуць мерапрыемствы, звязаныя не толькі з пазначанымі вышэй падзеямі, але і яшчэ з адным юбілеем… Праграму святкавання чытайце ў хуткім часе на сайце Медыя-Палессе.


Фото dpsu.gov.ua
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП