У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.
Рашэнне аб увядзенні сучасных Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь прынята на падставе рэферэндума, які адбыўся 14 мая 1995 года. З таго часу кожную другую нядзелю мая ў краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.