Категории: Культура

Дзеці са Століншчыны чытаюць беларускія вершы і робяць запіс на відэа

Робяць школьнікі гэта ў межах рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom».

Мэта праекта – адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі. 

Як паведамілі Медиа-Полесью арганізатары конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom», школьнікі 7-8 класаў з Брэсцкай вобласці прымаюць актыўны ўдзел у ініцыятыве, сярод іх ёсць і дзеці са Століншчыны. Так, сямікласнік Раман Шульжык з вёскі Радчыцк Столінскага раёна выканаў верш Якуба Коласа «Зорка».

Чытае Раман Шульжык

А сямікласнік Дзмітрый Барэйка, які нядаўна жыў у вёсцы Калоднае Столінскага раёна, а з гэтага навучальнага года жыве ў Кобрыне і з’яўляецца вучнем адной з кобрынскіх школ, прачытаў верш Якуба Коласа «Ручэй». 

Чытае Дзмітрый Барэйка

Да 30 лістапада ўдзельнікі конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» запісваюць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Затым змяшчаюць відэазапіс на асабістай старонцы ў Facebook, Вконтакте або Instagram c афіцыйнымі хэштэгамі праекта #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. Спасылку на відэа накіроўваць на адрас movakonkurs@gmail.com.

На першым этапе праекта будуць вызначаны па 30 лепшых канкурсантаў з кожнай вобласці і горада Мінска. З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі будуць выступаць перад журы ўжывую. 

Пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў траўні 2018 года, пераможцам конкурсу будуць уручаны смарфтоны маркі Apple.

Последние новости

В США обнаружили челюсти морского чудовища возрастом 80 миллионов лет

На северо-востоке Техаса обнаружены редкие окаменелости мозазавра Globidens alabamaensis - хищника со странными грибовидными зубами.

2 часа назад

Как справиться с компульсивным перееданием: полезные советы

Компульсивное переедание — это проблема, с которой сталкиваются многие люди. Оно проявляется в виде неконтролируемых…

3 часа назад

Минобразование определилось с датами школьных экзаменов и ЦЭ в 2025 году

Министерство образования определилось с предметами, экзамены по котором будут сдавать выпускники 9-х и 11-х классов…

4 часа назад

Google начнет помечать изображения, созданные ИИ

В результатах поиска появится обновленная функция, которая покажет, применялся ли искусственный интеллект при создании изображения…

4 часа назад

Ліст сябру: было б табе сёння 50…

Сёння, 20 верасня, журналісту, карэспандэнту "Медиа-Полесья" Васілю Мацкевичу споўнілася б 50 год.

4 часа назад

Чем больше оружия получит Украина, тем выше вероятность завершения войны, – генсек НАТО

Любое будущее мирное соглашение должно быть подкреплено мощной военной поддержкой Украины и надежными гарантиями безопасности…

4 часа назад