20 декабря 2025, суббота21:48

В стране и мире

Дырэктару газеты «Белорусы и рынок» прысудзілі 4 гады калоніі

6 апреля 2023, 14:39

Канстанцін Залатых

Канстанцін Залатых

Дырэктара аўтарытэтнага эканамічнага выдання Канстанціна Залатых судзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: за распальванне варожасці, абразу Лукашэнкі, абразу прадстаўніка ўлады і перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

6 красавіка дырэктару газеты «Белорусы и рынок» Канстанціну Залатых далі 4 гады калоніі агульнага рэжыму. Справу палітвязня з сакавіка ў закрытым рэжыме разглядаў Мінскі гарадскі суд (суддзя — Алена Шылько). Яго прызналі вінаватым у «распальванні варожасці», «абразе Лукашэнкі», «абразе прадстаўніка ўлады», а таксама ў «перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў».

Залатых затрымалі 18 траўня 2022 года пасля ператрусу ў рэдакцыі газеты. Спачатку ён быў у жодзінскім СІЗА, а з пачатку жніўня 2022 года — ў СІЗА-1 на Валадарскага ў Мінску. Следства сцвярджае, што медыяменеджар парушыў закон, калі сам, без правядзення агульнага сходу акцыянераў, унёс змены ў статут ЗАТ «Медыярынак» і выключыў са складу заснавальнікаў двух замежных грамадзян, а затым зарэгістраваў новы статут. Акрамя таго, у справе ёсць некалькі эпізодаў з размяшчэннем каментароў у сацсетках, якія закранаюць афіцыйных асоб і Аляксандра Лукашэнку.

У чэрвені мінулага года праваабаронцы прызналі Канстанціна Залатых палітвязнем.

У снежні 2022-га газета «Белорусы и рынок», адно з апошніх незалежных выданняў у Беларусі, спыніла выхад пасля 32 гадоў працы.