Категории: Культура

Дырэктар “Кінавідэапраката”: Паказваць Child 44 нам забаранілі катэгарычна

Васіль Коктыш расказаў Еўрарадыё, якім чынам забаронены ў Расіі фільм знялі з прэм’еры і ў Беларусі.

За адзін дзень 15 красавіка з’явілася ждзьве супрацьлеглыя навіны. Спачатку аб тым, што забаронены ў Расіі амерыканскі фільм “Нумар 44” на тэрыторыі Беларусі пакажуць, а потым цалкам адваротная — фільм з пракату ўсё ж здымаюць.

Дырэктар “Кінавідэапраката” Васіль Коктыш, установы, якая адказвае за дыстрыбуцыю ўсіх кінафільмаў на тэрыторыі Беларусі, расказаў Еўрарадыё, як адбывалася забарона:

“Спачатку яны, нібыта, дазволілі нам паказваць гэты фільм. Сказалі — у сябе рабіце, што хочаце. Але потым раптам у 17.00 прыйшоў электронны ліст, дзе ў катэгарычнай форме забаранілі нам гэта рабіць. Не тлумачачы прычын”, — гаворыць ён.

Пазней беларуская установа атрымала і папяровае падцверджанне забароны. “Вы зразумейце, у нас партнёрскія адносіны, яны валодаюць правамі. Мы не можам рабіць, што захочам”, — тлумачыць прычыну падпарадкавання расіянам Коктыш.

Дырэктар “Кінавідэапраката” таксама дадае, што кіраўніцтва кінатэатраў успрыняло забарону “Нумара 44” у Беларусі нават з радасцю. Маўляў, на гэтую стужку амаль не набывалі квіткоў. Цяпер яе заменяць “Фарсажам 7”, які прыносіць добры прыбытак.

Правамі на публічны паказ на тэрыторыі СНД абсалютнай большасці галівудскіх фільмаў валодае маскоўская кампанія “Цэнтрал Партнёршып”. Яна ж дублюе фільмы на расійскую мову. Па словах беларускіх пракатчыкаў, менавіта гэта дазваляе беларусам бачыць сусветныя прэм’еры ў той жа дзень, што і ў іншым свеце. Без супрацоўніцтва з расійскай кампаніяй гэта было б немагчымым.

Фільм “Нумар 44” (у арыгінале Child 44) раніцай 15 красавіка забаранілі ў Расіі. За дзень да выхаду ў пракат Міністэрства культуры суседняй краіны на папярэднім праглядзе стужкі вырашыла, што яго паказ у кінатэатрах недапушчальны.

“Па выніках прэс-прагляду фільма “Нумар 44″ у Міністэрства культуры РФ паступілі пытанні, якія датычаць зместу фільма: у першую чаргу — скажэнні гістарычных фактаў і своеасаблівых трактовак падзей да, падчас і пасля Вялікай Айчыннай вайны, а таксама вобразаў і характараў савецкіх грамадзян той гістарычнай эпохі… Меркаванні пракатчыкаў і прадстаўнікоў Мінкультуры супалі: пракат падобнага кшталту фільмаў напярэдадні 70-годдзя Перамогі недапушчальны”, — гаворыцца ў афіцыйным каментары Мінкультуры з нагоды забароны фільма.

Дзеянне фільма “Нумар 44” разгортваецца ў СССР часоў Іосіфа Сталіна. Галоўны герой — афіцэр савецкай разведкі Леў Дзямідаў. Ён расследуе серыю дзіцячых забойстваў, але такая дзейнасць выклікае падазрэнне ў савецкіх уладаў. На іх думку, у савецкай краіне проста не можа існаваць маньяка, які здольны жорстка забіваць дзяцей. Злачынствы спрабуюць спіхнуць на алкаголікаў, гомасэксуалістаў і наркаманаў, а ў гэты час сапраўдны маньяк працягвае забіваць.

Фільм бюджэтам больш за 50 мільёнаў долараў быў зняты сумесна ў ЗША, Вялікабрытаніі, Румыніі і Чэхіі. Рэжысёр Даніэль Эспіноса.

Прэм’ера ў Беларусі была запланаваная на 16 красавіка. Фільм хацелі паказаць у Мінску, Гродне і Віцебску.

Поделиться

Последние новости

24 ноября: какой праздник, традиции, приметы и запреты

Сегодня Всемирный день эволюции, Мeждунapoдный дeнь Библии, День моржа, Мeждунapoдный дeнь винa "Кapмeнep".

2 часа назад

Решается судьба “СВО”: Путин установил сроки возвращения Курщины, – Зеленский

Россия хочет вернуть контроль над своим приграничьем до инаугурации Трампа.

3 часа назад

«Беларускі Гаюн» опроверг информацию о прилете в Беларусь российского МиГ-31К

Мониторинговый проект «Беларускі Гаюн» опроверг сообщение украинского телеграм-канала о прилете в Беларусь российского МиГ- 31К.

4 часа назад

Четыре человека, в том числе двое детей, погибли под Лидой

Трагедия произошла 23 ноября около 15 часов на автодороге М6 «Минск — Гродно» в Лидском…

4 часа назад

10 красных флагов в сексе, которые нельзя игнорировать

Сразу бежать или попытаться исправить неприятные моменты — выбор за вами.

6 часов назад