Украінскія ўлады накіравалі на ліквідацыю пажара не толькі сілы МНС, але і Нацыянальнай гвардыі. Вецер зменіць кірунак на паўночна-заходні ўвечары ў сераду. Радыяцыйны фон у Беларусі не павышаўся.
У чарнобыльскай зоне гараць 4 квадратныя кіламетры лесу, тарфянікаў і палёў. Пажар падыходзіў за 20 км ад саркафага станцыі. А па стану на аўторак пажар прыйшоў на тарфянік за 8 км на захад ад горада Прыпяць і можа затрымацца там надоўга, выкідваючы вялікую колькасць дыму.
Паўднёвы вецер у аўторак зносіў «шлейф дыму на тэрыторыю Беларусі ў бок Светлагорска, Жлобіна, Бабруйска, Магілёва», — засцерагае кіраўнік лясной праграмы «Грынпіс Расіі» Аляксей Ярашэнка.
Паведамленне пра пажар паступіла ў Службу выратавання Кіеўскай вобласці 28 красавіка ў другой палове дня. Украінскія ўлады накіравалі на ліквідацыю пажара не толькі сілы МНС, але і Нацыянальнай гвардыі. У Чарнобыльскую зону вылецеў прэм’ер-міністр краіны Арсень Яцанюк. Да вечара сітуацыю ўдалося ўзяць пад кантроль, радыяцыйны фон у Кіеве не змяніўся.
Прэм’ер-міністр Арсень Яцанюк паведаміў, што гэта самы моцны пажар у чарнобыльскай зоне з 1992 года.
Міністр унутраных спраў Арсен Авакаў заявіў аб абгрунтаванасці версіі падпалу лесу. Ён адзначыў, што пажар бушаваў за 5 км ад могільнікаў радыеактыўных адходаў.
У Мінску 28 красавіка пры сухім надвор’і дзьмуў лёгкі паўднёвы вецер, аднак днём 29 красавіка ў сувязі з праходжаннем дажджлівага халоднага фронту ён зменіцца на паўночна-заходні. У Чарнобыльскай зоне вецер зменіцца на паўночна-заходні ў сераду ўвечары.
МНС па Гомельскай вобласці адсочвае сітуацыю. Па стане на вечар аўторка радыяцыйны фон у Беларусі не павышаўся.
Сегодня Всемирный день эволюции, Мeждунapoдный дeнь Библии, День моржа, Мeждунapoдный дeнь винa "Кapмeнep".
Россия хочет вернуть контроль над своим приграничьем до инаугурации Трампа.
Певица вспомнила, как начинался ее путь к успеху.
Мониторинговый проект «Беларускі Гаюн» опроверг сообщение украинского телеграм-канала о прилете в Беларусь российского МиГ- 31К.
Трагедия произошла 23 ноября около 15 часов на автодороге М6 «Минск — Гродно» в Лидском…
Сразу бежать или попытаться исправить неприятные моменты — выбор за вами.