23 ноября 2024, суббота01:38

Происшествия

Дым ад гіганцкага пажару ў Чарнобыльскай зоне зносіць у бок Беларусі, Авакаў падазрае падпал

29 апреля 2015, 9:39

Украінскія ўлады накіравалі на ліквідацыю пажара не толькі сілы МНС, але і Нацыянальнай гвардыі. Вецер зменіць кірунак на паўночна-заходні ўвечары ў сераду. Радыяцыйны фон у Беларусі не павышаўся.

У чарнобыльскай зоне гараць 4 квадратныя кіламетры лесу, тарфянікаў і палёў. Пажар падыходзіў за 20 км ад саркафага станцыі. А па стану на аўторак пажар прыйшоў на тарфянік за 8 км на захад ад горада Прыпяць і можа затрымацца там надоўга, выкідваючы вялікую колькасць дыму.

Паўднёвы вецер у аўторак зносіў «шлейф дыму на тэрыторыю Беларусі ў бок Светлагорска, Жлобіна, Бабруйска, Магілёва», — засцерагае кіраўнік лясной праграмы «Грынпіс Расіі» Аляксей Ярашэнка.

Паведамленне пра пажар паступіла ў Службу выратавання Кіеўскай вобласці 28 красавіка ў другой палове дня. Украінскія ўлады накіравалі на ліквідацыю пажара не толькі сілы МНС, але і Нацыянальнай гвардыі. У Чарнобыльскую зону вылецеў прэм’ер-міністр краіны Арсень Яцанюк. Да вечара сітуацыю ўдалося ўзяць пад кантроль, радыяцыйны фон у Кіеве не змяніўся.

Прэм’ер-міністр Арсень Яцанюк паведаміў, што гэта самы моцны пажар у чарнобыльскай зоне з 1992 года.

Міністр унутраных спраў Арсен Авакаў заявіў аб абгрунтаванасці версіі падпалу лесу. Ён адзначыў, што пажар бушаваў за 5 км ад могільнікаў радыеактыўных адходаў.

У Мінску 28 красавіка пры сухім надвор’і дзьмуў лёгкі паўднёвы вецер, аднак днём 29 красавіка ў сувязі з праходжаннем дажджлівага халоднага фронту ён зменіцца на паўночна-заходні. У Чарнобыльскай зоне вецер зменіцца на паўночна-заходні ў сераду ўвечары.

МНС па Гомельскай вобласці адсочвае сітуацыю. Па стане на вечар аўторка радыяцыйны фон у Беларусі не павышаўся.


На суде во время дачи показаний рядом с девушкой была собака, которая была предоставлена судом для эмоциональной поддержки жертвы. Скрин видео: france3paca / YouTube
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pravo.by
Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com