Юныя ўдзельнікі ўзорнага вакальнага ансамбля «Залатое птушаня» паспрабавалі гатаваць дранікі ў сапраўднай печы ды спелі пра гэта песню.
Як паведаміла дырэктар Цэнтра дзіцячай творчасці Вольга Шохан, Цэнтр не адзін год сябруе з фальклорным калектывам «Крынічанька» Лунінецкага ГДК, падчас сумесных сустрэч навучэнцы знаёмяцца з народнымі песнямі роднага краю, традыцыямі і святамі.
Не так даўно ўдзельнікі ансамбля «Залатое птушаня» наведалі Еву Аляксандраўну Зышчык, удзельніцу калектыва «Крынічанька», жанчына пазнаёміла дзяцей з працэсам прыгатавання традыцыйнай стравы беларускага Палесся – дранікамі – у сапраўднай печцы. Дзеці з цікавасцю дапамагалі Еве Аляксандраўне. А пасля кулінарных спраў нават ўдалося стварыць музычны кліп.
Як юныя лунінчане гатуюць дранікі ды пяюць, глядзіце ў гэтым відэа.
Нагадаем, ансамбль «Залатое птушаня» пад кіраўніцтвам Галіны Гімбатавай адзначае 15-годдзе. 13 красавіка на сцэне ДК чыгуначнікаў выступяць як цяперашнія ўдзельнікі ансамбля, так і старэйшае пакаленне. Пачатак – а 17 гадзіне. Уваход платны (3 рублі).
Сестры-белоруски, которых двое суток искали в горах Турции, застряли из-за снегопада и ждали помощи в…
«Вообще не планировал никуда выезжать. Пришли пацаны и сказали: «Слушай, что будем делать дальше?».
Помните, что человек, с которым вы расстались, уже не номер один в вашей жизни.
Главный тренер «Суиндона» из четвертой английской лиги Иан Холлоуэй нашел необычное объяснение плохим результатам своих…
В Мозырском районе отец приковывал двенадцатилетнего сына цепью к батарее, чтобы тот не бродяжничал и…
На торгах Беларусской валютно-фондовой биржи 21 ноября доллар снова подорожал и установил очередной исторический максимум…