– Усе кліенты нашага фітнес-цэнтра намагаюцца ісці па шляху самаразвіцця і ўдасканалення. І мы ў сваю чаргу імкнемся рабіць гэты працэс як мага больш эфектыўным і цікавым, таму вырашылі правесці Дзень роднай мовы ў нашым фітнэс-цэнтры, – расказала дырэктар «Адрэналіна» Марына Паўлюкавец. – Гэта магчымась не толькі пачуць родную мову, але і папрактыкаваць маўленне. Увогуле, мне здаецца, што людзі становяцца нават дабрэйшымі, – ліцыць Марына.
Тое, што такія дні беларускай мовы трэба праводзіць, лічаць і кліенты «Адрэналіна».
Іван прыйшоў у трэнажорную залу трэці раз. Ён купіў абанемент на месяц.
– Гэта добра, шта гавораць тут на мове, але незвычайна. Калі тут будуць размаўляць на беларускай мове, то я таксама буду старацца гаварыць па-беларуску, – гаворыць Іван.
Па дарожцы бяжыць дзяўчына. Цікаўлюся ў яе новаўвядзеннем.
– Безумоўна, мне мова падабаецца. Я ж беларуска! Буду таксама размаўляць па-беларуску. Але мы ведаем родную мову не вельмі добра. Напэўна, сюды хадзіць можна не толькі, каб быць стройнай, але і размаўляць на мове, бо вучыцца ніколі не позна, – распавяла Марыя.