Увечары 13 студзеня ў Беларусі адзначаюць стары Новы год або Шчодрык. Дарослыя і дзеці прыбіраюцца ў карнавальныя касцюмы, калектывамі ходзяць па хатах, спяваюць калядныя песні, жадаюць гаспадарам і дамачадцам дабрабыту, а тыя наўзамен адорваюць гасцей грашыма або прадуктамі харчавання, частуюць напоямі і закускай са святочнага стала.
У Давыд-Гарадку гэты народны абрад называюць «Конікамі». Вось ужо больш за 100 гадоў у горадзе Давыда галоўным персанажам народнага абраду з’яўляецца конь з наезнікам. У кожным калектыве пераапранутых яны абавязкова павінны прысутнічаць.
У 2019 годзе калядны абрад “Конікі” быў унесены ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. У 2020 годзе гарадское тэатралізаванае свята праходзіла ўжо ў дадзеным статусе, а ў 2021-м яго ўпершыню адмінілі з-за каранавірусу.
Глядзіце, што сёлета ў Праграме свята.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.
Media-Polesye






































