Сам будынак і матэрыяльнае абсталяванне школы цалкам абнавілі, дзякуючы Дзяржаўнай праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2010-2015 гады. Адмыслова на музей было выдаткавана каля 208 млн.рублёў.
У Пінскім райвыканкаме кажуць, што адкрыццё такой установы – гэта важны крок на шляху станаўлення беларускай гістарычнай навукі і адукацыі ў Пінскім раёне.
На сённяшні дзень у фондах музея тры тысячы экспанатаў, якія распавядаюць аб зараджэнні пісьменнасці, стварэнні славянскай азбукі, развіцці адукацыі на Піншчыне. Не забыліся тут пра выбітных настаўнікаў і вучняў, што праславілі Пінскі раён далёка па-за межамі роднага Палесся.