Удзельнікі далі адзнаку сітуацыі ў Беларусі па шкале ад -5 да +5.
Агульнае для ўсіх сфер значэнне індэкса рэзіліентнасці (ІР) у 2022 годзе склала -2,17, што, як адзначаюць аўтары, адпавядае стану крызісу “з тэндэнцыяй да пагаршэння”.
▪️ У самым цяжкім становішчы ў Беларусі застаецца палітыка — -2,60. Пры гэтым “на мяжы калапсу” ў гэтай сферы — унутраная палітыка — -4,56.
▪️ Стан эканомікі за год, паводле ацэнак экспертаў, “перажыў найбольшае пагаршэнне”. ІР у гэтай сферы знізіўся на 0,89 бала — з -1,44 да -2,33.
▪️ У інфармацыйнай сферы агульны ІР — -2,45. Горш за ўсё, паводле ацэнак экспертаў, справа ідзе з “умовамі працы медыя” — -4,36.
▪️ Больш высокі індэкс рэзіліентнасці зафіксаваны ў грамадскай сферы — -1,31. Горш за ўсё тут становішча з грамадскімі арганізацыямі -3,10.
▪️ ІР y ваенным сегменце склаў -0,30. Найменшыя адзнакі атрымалі “міжнародныя і рэгіянальныя ваенныя саюзы” — -3,33 і “парытэт паміж саюзнікамі” — -3,88. Станоўча ацэнена “камандаванне войскамі” — 1,12.