4 декабря 2024, среда21:45

В стране и мире

Даследаванне: На фоне вайны ва Украіне большасць сфер у Беларусі знаходзіцца ў крытычным становішчы

15 апреля 2023, 10:36

Фото иллюстрационное

Фото иллюстрационное

У межах даследавання (https://newbelarus.vision/wp-content/uploads/2023/04/index-2022.pdf) "Індэкс рэзіліентнасці Беларусі–2022" былі апытаны 42 беларускія эксперты. Ім прапанавалі ацаніць стан пяці сфер у краіне — палітычную, эканамічную, грамадскую, інфармацыйную і ваенную.

 

Удзельнікі далі адзнаку сітуацыі ў Беларусі па шкале ад -5 да +5.

Агульнае для ўсіх сфер значэнне індэкса рэзіліентнасці (ІР) у 2022 годзе склала -2,17, што, як адзначаюць аўтары, адпавядае стану крызісу “з тэндэнцыяй да пагаршэння”.

▪️ У самым цяжкім становішчы ў Беларусі застаецца палітыка — -2,60. Пры гэтым “на мяжы калапсу” ў гэтай сферы — унутраная палітыка — -4,56.

▪️ Стан эканомікі за год, паводле ацэнак экспертаў, “перажыў найбольшае пагаршэнне”. ІР у гэтай сферы знізіўся на 0,89 бала — з -1,44 да -2,33.

▪️ У інфармацыйнай сферы агульны ІР — -2,45. Горш за ўсё, паводле ацэнак экспертаў, справа ідзе з “умовамі працы медыя” — -4,36.

▪️ Больш высокі індэкс рэзіліентнасці зафіксаваны ў грамадскай сферы — -1,31. Горш за ўсё тут становішча з грамадскімі арганізацыямі -3,10.

▪️ ІР y ваенным сегменце склаў -0,30. Найменшыя адзнакі атрымалі “міжнародныя і рэгіянальныя ваенныя саюзы” — -3,33 і “парытэт паміж саюзнікамі” — -3,88. Станоўча ацэнена “камандаванне войскамі” — 1,12.


Фото используется в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото: Sputnik Молдова
Фото иллюстрационное из открытых источников