5 октября 2024, суббота15:17

В стране и мире

Дакументальная стужка «Summa» Андрэя Куцілы – з’явілася ў анлайн-кінатэатры Vodblisk

3 декабря 2023, 10:01

Пераможца прэстыжнага фестывалю дакументальнага кіно IDFA-2019 у Амстэрдаме, карціна аднаго з галоўных беларускіх рэжысёраў-дакументалістаў – «Summa» Андрэя Куцілы – ад сёння даступная ў анлайн-кінатэатры Vodblisk. Фільм, у цэнтры ўвагі якога — постаць польскага мастака з беларускімі каранямі Анджэя Струмілы, паспеў захаваць у вечнасці асаблівую і асабістую прастору жывапісца і чалавека, які сышоў з жыцця літаральна год пасля здымак.

 

Анджэй Струміла — мастак, графік, скульптар, фатограф, паэт, пісьменнік, сцэнограф. У Польшчы яго клічуць “Леанарда”, ён – вучань легендарнага Уладзіслава Страмінскага, жыхар Вялікага Княства Літоўскага, як называў сябе сам. Нарадзіўся ў Вільні. Памёр у Сувалках.

І Андрэй Куціла паспеў засняць завядзёнку жыцця мастака ў яго апошнія гады — у цудоўным доме на Падляшшы, дзе творца стварыў свой свет. Прасторная сядзіба з паркам камянёў на падворку. Стайні з канямі. Побач – рэчка і прастор. І кнігі і музыка, і гарбата з мёдам, і размовы на кухні, і напоўненае маўчанне.

Гэты свет прыцягвае маладую беларускую мастачку Марыю — дзяўчына прыязджае ў дом спадара Анджэя, каб пагутарыць з майстрам, зрабіць накіды з натуры, пакатацца на конях. Чым мы можам прыцягнуць іншага чалавека, так гэта сваім ладам жыцця, сваёй цывілізацыяй, калі яна ў нас ёсць. І ў дачыненні пана Анджэя Струмілы — гэта зусім не перабольшванне. Яго хутар — з гісторыяй, яго жывапіс поўны сакральных рэлігійных матываў, ён сам — творца, якія ўбірае некалькі эпохаў і гатовы падзяліцца сваім бачаннем і досведам. Марыя як духоўная спадкаемца цягнецца да свету, які можа сыйсці разам з гэтым чалавекам…

VODBLISK — анлайн-кінатэатр, які імкнецца прасоўваць незалежнае беларускае кіно і даваць голас незалежным беларускім фільммэйкерам і фільммэйкеркам. Новыя фільмы з’яўляюцца на платформе штомесяц, доступ да любога з іх можна купіць на 30 дзён. Гледачы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, могуць глядзець увесь рэпертуар медыятэкі VODBLISK у 2023 годзе бясплатна, доступ да аднаго фільма з-за мяжы каштуе 5 долараў.

Глядзець фільм «Summa» Андрэя Куцілы ў яго раскладзе – можна тут.

ПО ТЕМЕ:


Dron irani shahed 136 kamikaze / IMANMEDIA.ORG VIA TWITTER
Фото: REUTERS
Фото использовано в качестве иллюстрации, znanio.ru
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: rsute.ru