Паводле яе словаў, “падтрымліваць увагу вельмі важна, кожны твіт і заява маюць значэнне”.
5 ліпеня праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэазапіс, на якім, як сцвярджалася, паказаны Сяргей Ціханоўскі ў турэмнай камеры. Пра мужчыну нічога не было вядома з сакавіка, распаўсюджваліся чуткі пра яго смерць.
Святлана Ціханоўская апазнала ў чалавеку на відэазапісе свайго мужа і запатрабавала паказаць іншых палітвязняў, пра якіх нічога невядома працяглы час.
На 15 ліпеня, паводле даных праваабарончага цэнтра “Вясна”, у Беларусі 1.479 палітвязняў.