20 сентября 2024, пятница12:57

В стране и мире

Ціханоўская: Толькі свабодная Беларусь без расійскіх салдат і вагнераўскіх галаварэзаў зможа быць крыніцай бяспекі для Украіны

24 августа 2023, 12:05

Светлана Тихановская

Светлана Тихановская

Мужнасць і стойкасць украінцаў, якія са зброяй у руках абараняюць незалежнасць сваёй краіны, натхнілі ўвесь свет, гаворыцца ў віншаванні Святланы Ціханоўскай з нагоды Дня Незалежнасці Украіны.

 

“Мы схіляем галаву перад вашай мужнасцю і стойкасцю”, — заявіла яна.

Палітык выказала гонар за полк Каліноўскага і іншых беларускіх добраахвотнікаў, якія “здзяйсняюць подзвіг за подзвігам, рызыкуючы жыццём”.

“Я ганаруся нашымі валанцёрамі, якія аднаўляюць гарады, медыкамі, якія ратуюць жыцці, дасылаюць інфармацыю ў “Беларускі гаюн”, усімі свабоднымі беларусамі, якія данацяць на ўкраінскае войска і набліжаюць перамогу Украіны, якая дасць шанц і на вызваленне Беларусі”, — заявіла дэмлідар.

Яна не сумняваецца, добрыя адносіны паміж народамі будуць адноўлены, а тыя, “хто ўвязаў нашу краіну ў вайну — абавязкова панясуць адказнасць”.

ПО ТЕМЕ:


Фото: Shutterstock
Фото РОВД
Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru