13 ноября 2024, среда04:05

В стране и мире

Ціханоўская: Мы павінны зберагчы незалежную журналістыку

3 мая 2024, 15:04

У Беларусі адсутнічае свабода сродкаў масавай інфармацыі, рэжымы Лукашэнкі “старанна знішчае чацвёртую ўладу”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале ў Сусвкетны дзень свабоды прэссы.

“У краіне больш за тры дзясяткі журналістаў-палітвязняў. Ларыса Шчыракова, Ігар Лосік, Марына Золатава, Кацярына Андрэева і іншыя незалежныя журналісты незаконна знаходзяцца ў турме за тое, што сумленна і непрадузята выконвалі сваю працу”, — адзначыла палітык.

Паводле яе слоў, у сённяшняй Беларусі “жыхары Мазыра і Петрыкава скардзяцца на неадрамантаваныя дарогі, у Жлобіне — на ямы каля дзіцячых садкоў”, “асвятленне праблем важна для тых, хто сутыкаецца з абыякавасцю мясцовых уладаў”. “Калі структуры адмахваюцца ад зваротаў людзей, то СМІ і журналісты — адзіны спосаб прыцягнуць увагу да праблемы”, — канстатавала дэмлідар.

Менавіта таму, перакананая яна, улады спыняюць дзейнаць незалежных медыя.

Ціханоўская падзякавала журналістам, якія, “нягледзячы на складанасці”, працягваюць “казаць праўду”.

“Калі на экранах у Беларусі амаль увесь эфірны час займае парадак дня рэжыму, вы даяце людзям магчымасць бачыць падзеі без хлусні і маніпуляцый. Дзякуючы вам беларусы і беларускі не засталіся сам-насам з прапагандай. Пакуль рэжым устанаўлівае цэнзуру, яны працягваюць чытаць незалежныя медыя”, — падкрэсліла дэмакратычны лідар.

“У барацьбе за свабоду слова і дэмакратычныя каштоўнасці, — дадала яна, журналістыка — адзін з найважнейшых інстытутаў. І мы павінны яго зберагчы”.

Ціханоўская заклікала “чытаць і падтрымліваць” незалежныя СМІ, “калі гэта бяспечна”, а таксама “дзяліцца цікавымі матэрыяламі і медыяпраектамі <…>, бо рэжым не мае права ўказваць, як думаць беларусам”.

 

ПО ТЕМЕ:


Папа детей Максим
Фото использовано в качестве иллюстрации, 101-roza.moscow