Святлана Ціханоўская адрэагавала на масіраваную расійскую атаку супраць Украіны ракетамі і беспілотнікамі. "Мае думкі з адважным народам Украіны, — напісала яна ў сацсетцы Х. — ...Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы Украіне выйграць гэтую вайну і спыніць расійскую тэрарыстычную агрэсію. Гэтыя злачынствы не будуць забытыя".
Уначы і раніцай РФ запусціла па розных гарадах Украіны, у тым ліку і па Кіеве, 158 розных ракет і ўдарных дронаў. Сілам абароны Украіы ўдалося збіць 87 крылатых ракет і 27 беспілотнікаў. Загінулі 16 чалавек, амаль 100 параненыя.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскіпаабяцаў адказ “тэрарыстам на іх удары”.