20 сентября 2024, пятница04:43

В стране и мире

Ціханоўская заклікала надалей прыцягваць увагу да тэмы палітвязняў у Беларусі

15 июля 2023, 15:28

"Многія пытаюцца пра майго мужа Сяргея. Цяжка адказваць, калі з сакавіка няма ніякіх навін, — напісала палітык у "Твітары". — Але [нядаўняя дэманстрацыя] відэа з турмы паказвае, як моцна мы адстойваем інтарэсы палітвязняў".

 

Паводле яе словаў, “падтрымліваць увагу вельмі важна, кожны твіт і заява маюць значэнне”.

5 ліпеня праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэазапіс, на якім, як сцвярджалася, паказаны Сяргей Ціханоўскі ў турэмнай камеры. Пра мужчыну нічога не было вядома з сакавіка, распаўсюджваліся чуткі пра яго смерць.

Святлана Ціханоўская апазнала ў чалавеку на відэазапісе свайго мужа і запатрабавала паказаць іншых палітвязняў, пра якіх нічога невядома працяглы час.

На 15 ліпеня, паводле даных праваабарончага цэнтра “Вясна”, у Беларусі 1.479 палітвязняў.


Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: https://t.me/krepostfortuvd
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru