Ціханоўская заклікала беларусаў абдумаць план дзеянняў на выпадак вайны

«Усё гэта не магло прысніцца нам нават у страшным сне. І ўсё ж гэта здарылася». Дэмакратычны лідар Беларусі звярнулася да беларусаў на выпадак ваенных дзеянняў.

 

«Усё гэта не магло прысніцца нам нават у страшным сне. І ўсё ж гэта здарылася. Пратэсты, рэпрэсіі, збіцці, крызіс, вайна. Мы не маглі прадбачыць гэтыя падзеі, але навучыліся дзейнічаць у самых складаных сітуацыях. Яны навучылі нас рыхтавацца да горшага, і заўсёды клапаціцца пра блізкіх і тых, хто пацярпеў. Мы ўбачылі, што шукаць логіку і пралічваць наступныя крокі тыранаў — бессэнсоўна. Яны не кіруюцца логікай», — піша Святлана Ціханоўская.

«Таму сёння нам з вамі так важна паклапаціцца пра сябе і родных. Не дазваляць сабе лішняй панікі, а выдыхнуць, прымаць рашэнні спакойна. І калі ёсць нешта, што можна зрабіць, каб засцерагчы сябе, — лепей рабіць гэта загадзя.

Пагаварыце з роднымі і сябрамі, абмяркуйце план дзеянняў на выпадак небяспекі. Назапасьцеся наяўнымі грашыма, лепей у валюце, а яшчэ лепей — у розных валютах. Абмяркуйце з дзецьмі правілы паводзінаў у стрэсавых сітуацыях і базавую бяспеку, можна нават правесці невялікую трэніроўку ў гульнявой форме. Даведайцеся, ці ёсць у вашым раёне памяшканні, у якіх можна схавацца ў выпадку удараў з паветра, вызваліце іх ад лішніх рэчаў, пакіньце там мэблю і невялікі запас кансерваў. Праверце хатнюю аптэчку, калі трэба — папоўніце яе неабходнымі сродкамі: бінты, бандажы, сродкі індывідуальнай абароны, антысептыкі, антыбіётыкі, заспакаяльныя сродкі і таблеткі для абеззаражання вады, а таксама тыя лекі, якія вам патрэбныя.

Дарагія беларусы, зараз нам як ніколі важна захаваць сябе. Важна не дазваляць сабе застацца ў роспачы і прымусіць сябе адмовіцца ад страху, у які заганяе нас рэжым, а таксама думаць цвяроза. Але падрыхтавацца і скласці сабе план дзеянняў на выпадак надзвычайнага здарэння ніколі не будзе лішнім. Беражыце сябе і адно аднога», — рэзюмуе Святлана Ціханоўская.

Поделиться

Последние новости

Завод холодильников может появиться в Барановичах

В Барановичах может появиться завод по производству холодильников. Об этом заявил вице-премьер Юрий Шулейко в…

5 минут назад

В ликвидации последствий стихии в Польше участвуют тысячи военных

Больше всего мобилизованных было из рядов военных оперативных войск.

9 минут назад

Российский депутат назвал Беларусь «Белорусской ССР»

Директор Курской АЭС и депутат областной Думы России Александр Увакин рассказал, что из-за вторжения украинских…

14 минут назад

Право слова: как носить красную помаду в офисе

Яркая губная помада на работе не просто допустима, но иногда и жизненно необходима. Рассказываем, как…

15 часов назад

Если Байден скажет “нет” плану победы: Зеленский ответил, есть ли у него план “Б”

Он подчеркнул, что план победы разработан, прежде всего, с учетом поддержки Байдена.

16 часов назад

В Пинском и ещё пяти лесхозах снова горели леса

За прошедшие сутки в лесном фонде Минлесхоза было ликвидировано 6 возгораний, сообщает пресс-служба ведомства.

16 часов назад