20 сентября 2024, пятница05:42

В стране и мире

Ціханоўская: Уступленне ў ЕС – адзіны спосаб захавання Беларусі як незалежнай дзяржавы

8 ноября 2023, 10:50

Еўрапейская будучыня з’яўляецца для Беларусі “не проста опцыяй, а неабходнасцю”, такое меркаванне выказала Святлана Ціханоўская ў Берліне.

 

Завяршаючы канферэнцыю новастворанага міжнароднага альянсу парламенцкіх груп “За дэмакратычную Беларусь” у Берліне Ціханоўская адзначыла:

“Я лічу, што мы можам пачаць рыхтавацца да еўрапейскай будучыні ўжо цяпер, — сказала Ціханоўская. — Я веру, што мы зможам правесці ўсе неабходныя рэформы вельмі хутка. Не толькі таму што беларусы дысцыплінаваныя і законапаслухмяныя, але і таму што яны імкнуцца жыць нармальным жыццём у еўрапейскай краіне”.

З дапамогай сяброў-парламентарыяў, на яе думку, стане магчыма “вярнуць беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці еўрапейскую ідэнтычнасць”, а таксама “аднавіць здаровыя адносіны з суседзямі”, у першую чаргу з Украінай, якая “змагаецца з тым жа злом”, што і Беларусь.

“Разам з нашымі еўрапейскімі суседзямі мы зможам рэфармаваць міжнародныя інстытуты, якія цяпер паралізаваныя і знаходзяцца ў стане комы, каб прымусіць іх рэальна вырашаць праблемы, што спараджаюцца злом, — заявіла дэмлідар. — Пачынаючы з гэтай сустрэчы ў Берліне, мы, прадстаўнікі дэмакратычнай Беларусі, у кожнай сталіцы пачынаем працу па афармленні нашых стасункаў з еўрапейскімі краінамі і еўрапейскімі інстытутамі”.

Ціханоўская таксама выказала ўпэўненасць у тым, што беларускія палітвязні нарэшце выйдуць на волю.


Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: https://t.me/krepostfortuvd
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru