Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцай МУС Літвы. Абмеркавалі законапраект аб беларусах і не толькі

Святлана Ціханоўская падзякавала кіраўніцы МУС Літвы Агне Білатайце за пачутыя і прынятыя прапановы беларусаў па зменах у законапраект «Аб увядзенні абмежавальных мер у дачыненні да ваеннай агрэсіі супраць Украіны».

 

Ціханоўская выказала падзяку ад імя беларусаў за тое, што ў новай версіі законапраекта абмежавальныя меры ў дачыненні да грамадзян Беларусі значна змякчаныя ў параўнанні з першапачатковым праектам. Ціханоўская падкрэсліла важнасць падзелу беларусаў і рэжыму Лукашэнкі, паведамляе Motolko.Help са спасылкай на тэлеграм-канал Ціханоўскай.

Ціханоўская падзякавала кіраўніку Дэпартамента міграцыі МУС Літвы Эвеліне Гудзінскайце за канструктыўнае супрацоўніцтва па паступальным вырашэнні пытанняў, з якімі даводзіцца сутыкацца беларусам, якія вымушана пакінулі Беларусь з-за пагрозы палітычнага пераследу.

У ходзе перамоў Ціханоўская і Білатайце дамовіліся стварыць працоўную групу, якая будзе ўключаць прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета, ОСТ і МУС Літвы для вырашэння пытанняў у галіне міграцыі і грамадскай бяспекі. Падобная група ў Польшчы паказала сваю запатрабаванасць і эфектыўнасць: дзякуючы ёй у Польшчы з’явіўся гуманітарны ДНЖ для беларусаў, а праязны дакумент замест пашпарта стаў бясплатным.

На сустрэчы абмяркоўваліся магчымасці спрасціць патрабаванні для беларусаў пры падачы на ДНЖ, у прыватнасці, каб была магчымасць не прадстаўляць даведку аб несудзімасці або апастыль для тых грамадзян Беларусі, якія не могуць вярнуцца ў Беларусь.

У бліжэйшы час Дэпартамент міграцыі плануе выпусціць падрабязную інструкцыю, якая тлумачыць дэталі працэдур легалізацыі беларусаў у Літве.

Святлана Ціханоўская ўзняла пытанне выдачы на больш доўгі перыяд ДНЖ па гуманітарных падставах, што таксама спрасціла б атрыманне пашпарта замежніка. У адказ на запыт паскорыць прыняцце рашэнняў па міжнароднай абароне літоўскі бок запэўніў, што пытанне заявак беларусаў знаходзіцца на кантролі і запазычанасць тлумачыцца неабходнасцю праверкі на бяспеку і апрацоўкі вялікай колькасці заявак ад украінскіх бежанцаў.

Чакаецца, што да сярэдзіны 2023 года гэтая запазычанасць будзе ліквідаваная, і беларускія заяўкі будуць разглядацца згодна з устаноўленымі тэрмінамі. Нагадаем, што Літва — адна з лідараў у ЕС па адсотку станоўчых хадайніцтваў на выдачу міжнароднай абароны для беларусаў.

Міністр Білатайце запэўніла Ціханоўскую, што Літва і літоўскі МУС працягнуць і далей падтрымліваць беларусаў у міграцыйных пытаннях. Цяпер у Літве пражывае больш за 49 000 беларусаў. Гэта другая пасля грамадзян Украіны замежная дыяспара ў Літве.

Паводле нядаўніх сацыялагічных даследаванняў, блізу 95% беларусаў у Літве дэкларуюць, што падтрымліваюць украінскі бок у канфлікце, а астатнія выбралі варыянт «не падтрымліваюць ніводзін з бакоў».

Поделиться

Последние новости

Вышел трейлер «Элио» — нового оригинального мультфильма Pixar

Премьера состоится в следующем году.

7 часов назад

Минимум 14 шахедов сегодня заходили в Беларусь, один долетел до Речицы, некоторые пропали

Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…

7 часов назад

Лавров в Бресте рассказал белорусской молодежи, что «от Украины останется какая-то часть»

Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.

7 часов назад

Водители Пинска бьют тревогу: ослепляющий свет фар со “встречки” создает угрозу аварии

С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…

7 часов назад

Вредно ли есть кислые мармеладки и конфеты

Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.

10 часов назад

Александр Лукашенко пригрозил полным отключением интернета в случае повторения протестов

Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…

11 часов назад