20 сентября 2024, пятница11:55

В стране и мире

Ціханоўская разлічвае распрацаваць сумесную з ЗША “стратэгію па Беларусі”

7 декабря 2023, 9:45

Фото: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Фото: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Ціханоўская разлічвае распрацаваць сумесную з ЗША “стратэгію па Беларусі”.

 

Стратэгічны дыялог паміж дэмсіламі і ЗША праходзіць 6–7 снежня ў Вашынгтоне.

“Тры гады мы працавалі разам, але стратэгічны дыялог — гэта фармалізацыя адносін, — сказала Ціханоўская. — Гэта азначае, я спадзяюся, што на працягу двух дзён мы распрацуем стратэгію па Беларусі разам з нашымі амерыканскімі партнёрамі. Будуць распрацаваныя дарожныя карты па розных напрамках. Магчыма, будуць створаныя рабочыя групы па канкрэтных тэмах”.

Палітык назвала пяць асноўных кірункаў працы: “Гэта, перш за ўсё, вызваленне палітвязняў. Гэта захаванне незалежнасці Беларусі. Гэта дапамога ў аднаўленні і захаванні нашай нацыянальнай ідэнтычнасці і беларускай культуры. Таксама ёсць бізнес-кірунак і прыцягненне да адказнасці злачынцаў лукашэнкаўскага рэжыму”.

Ціханоўская разлічвае, што адным з вынікаў дыялогу стане прызначэнне новага спецпрадстаўніка ЗША па працы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

Яна выказала ўдзячнасць папярэдняму спецпрадстаўніку Джуліі Фішэр, якая “адкрыла для нас мноства дзвярэй”. “Але, каб усталяваліся сталыя стасункі з ЗША, з Дзярждэпартаментам, нам патрэбны такі чалавек, які будзе мостам паміж дэмакратычным рухам і Злучанымі Штатамі”, — удакладніла Ціханоўская.

Гаворачы аб распрацоўцы сумеснай стратэгіі па Беларусі, яна адзначыла важнасць пытанняў захавання незалежнасці Беларусі. “У канчатковым выніку ўсё роўна будуць нейкія дамоўленасці аб заканчэнні вайны паміж Украінай і Расіяй. Важна, якую ролю там будзе адыгрываць Беларусь, як ЗША бачаць лёс наш краіны, [важна], каб Беларусь не была аддадзеная Пуціну як суцяшальны прыз”, — падкрэсліла палітык.

Паводле яе слоў, у стратэгіі трэба канкрэтызаваць, якой будзе падтрымка беларусаў у абароне імі незалежнасці сваёй краіны, а таксама звярнуць увагу на неабходнасць увядзення санкцыі супраць Расіі не толькі за вайну ва Украіне, але і за спробы падпарадкаваць Беларусь.

На думку Ціханоўскай, “толькі ціск на Лукашэнку можа змяніць яго стаўленне да палітвязняў”.

“Адначасова мы павінны разглядаць магчымасці вызвалення палітычных зняволеных з гуманітарнага спісу. І гэта [у прыватнасці, тычыцца] працы з каталіцкай царквой. Мы ўжо рабілі такія спробы, але на дадзены момант няўдалыя. Магчыма, ЗША змогуць паспрыяць гэтаму працэсу”, — рэзюмавала Ціханоўская.

ПО ТЕМЕ:


Фото: Shutterstock
Фото РОВД
Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru