Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў на Дзень Волі. Сёння адзначаюцца 106-я ўгодкі абвяшчэння БНР. У нядзелю шмат у якіх гарадах за межамі Беларусі прайшлі акцыі беларусаў. Святкаванне гэтай гістарычнай даты ўнутры краіны не дапускаецца ўладамі.
«Мы вымушаны ладзіць урачыстасці ў замежжы, а не на роднай зямлі. Мы не можам святкаваць з лёгкім сэрцам, бо тысячы людзей знаходзяцца за кратамі. Мы кажам «Дзень волі», але разумеем: сёння наша краіна апынулася у закладніках Расійскай імперыі, якая вядзе захопніцкую вайну супраць Украіны, знішчае нашу незалежнасць і нашу ідэнтычнасць. Тым не менш я ўпэўнена: у нашых з вамі сілах змяніць сітуацыю.
За ўсе гэтыя гады мы пачалі цаніць нашу, беларускую, салідарнасць. Асэнсавалі, што шлях да свабоды не бывае хуткім і лёгкім. Мы атрымалі унікальны – хоць і балючы – гістарычны вопыт. І сёння імкнемся яго скарыстаць, каб зноў стаць вольнымі.
Я ўпэўнена: прыйдзе час, калі і мы з вамі здолеем пабудаваць краіну, пра якую марым. Хтосьці скажа, што я вяду размову пра нейкую далёкую будучыню. І калі гэта спраўдзіцца – і ці спраўдзіцца ўвогуле – невядома. Але пакуль мы разам і не апускаем рук, мы крочым да сваей перамогі.
З Днём волі! Жыве Беларусь!» — заявила Тихановская.
Но черные копатели сделали это раньше.
Яркое окрашивание, которые не оставит вас незамеченной.
Таким "званием" наградили покойного певца.
Глава президетской Администрации Дмитрий Крутой посетил иностранное торгово-производственное унитарное предприятие "Стэнлес" и ЗАО "Холдинговая компания…
У белорусов осталась одна неделя на уплату имущественных налогов — за первую квартиру, землю и…
Статистика по количеству страдающих РПП не радует. Рассказываем, можно ли вылечить этот недуг и как…