Ціханоўская: Паўстанне 1863 года засведчыла палітычнае нараджэнне беларускай нацыі

Для беларусаў паўстанне 1863 года ёсць адной з гераічных старонак гісторыі, калі продкі “адмовіліся жыць пад прыгнётам акупантаў”, “выбралі годнасць замест пакоры, свабоду замест рабства” і “цывілізаваную Еўропу замест варварскай імперыі”, заявіла 21 студзеня на вільнюскіх могілках Расу дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.

 

Палітык узяла ўдзел ў цырымоніі ўшанавання памяці ўдзельнікаў паўстання разам з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам, кіраўніком польскай дзяржавы Анджэем Дудам, амбасадарам Украіны Пятром Бекштам.

“І хоць паўстанне не скончылася перамогай, яно засведчыла палітычнае нараджэнне беларускай нацыі. А Кастусь Каліноўскі, які кіраваў паўстаннем на нашых землях, стаў сімвалам нашай супольнай барацьбы за свабоду, — падкрэсліла Ціханоўская. — Cёння чатыры народы — Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны — яднаюць месцы яго нараджэння, яго змагання і пакутніцкай смерці. Яднае памяць пра яго ў імені палка, які бароніць сёння Украіну”.

Паводле яе слоў, аб’яднанне “паняволеных народаў” у “паўстанцкім парыве <…> дзеля свабоды” папярэднічала “будучай Аб’яднанай Еўропе”. Беларусы, украінцы, палякі і літоўцы “змагаліся за свабодную будучыню ўсяго кантыненту”, але “тады гэтага не зразумелі, не адчулі ў еўрапейскіх сталіцах, не прыйшлі на дапамогу”. У выніку “народы паняволілі надоўга”, а “найлепшых людзей вынішчылі”. “Справа свабоды пацярпела паразу”, — канстатавала дэмлідар.

“І сёння чарговы раз лёс свабоды, дэмакратыі і права народаў на самавызначэнне вырашаецца ў нашым рэгіёне, — дадала яна. — Ізноў мы супрацьстаім той самай імперыі. Ізноў мусім спадзявацца на салідарнасць дэмакратычнага свету. Тая ж імперыя і цяпер імкнецца разбураць еўрапейскую салідарнасць з Украінай, а паміж нашымі народамі спрабуе сеяць недавер. Але ў іх нічога не атрымаецца. І тое, што мы тут усе разам, таму сведчанне”.

Паводле слоў Ціханоўскай, у мінулым Расійская імперыя імкнулася знішчыць не толькі права народаў на самастойнае жыццё, але і іх ідэнтычнасць — “мову, культуру, гістарычную памяць і еўрапейскія каштоўнасці”.

“Гэтаксама і цяпер Расія спрабуе сцерці ўкраінскую і беларускую самасвядомасьць, каб палегчыць і апраўдаць далейшую агрэсію, — заявіла яна. — А прарасійскі рэжым у Беларусі выкараняе беларускую мову і закрывае школы польскай і літоўскай меншасцяў”.

Рэжымы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, адзначыла палітык, “спрабуюць знішчыць саму памяць пра тое паўстанне”. У Беларусі імя Каліноўскага “выціраюць са школьных падручнікаў”, “знішчылі надпіс на магіле святара-паўстанца Адама Фалькоўскага” у Лідзе (Гродзенская вобласць).

“Тыраны могуць знішчыць помнікі, перапісаць падручнікі, закатаваць людзей у турмах, але ім ніколі не ўдасца знішчыць гераічны паўстанцкі дух, — перакананая Ціханоўская. — Гэты дух сёння жыве ў мільёнах беларусаў. У тых, хто выходзіў на вуліцы ў 2020-м. У нашых бясстрашных ваярах, якія бароняць Украіну. У нашых нязломных палітвязнях, якія праходзяць праз здзекі у лукашэнкаўскіх турмах. Ён жыве ў нашых партызанах, сумленных выкладчыках і музыках, мастаках і актывістах. Гэты дух жыве ўва ўсіх нашых свабодалюбных народах”.

“Наш абавязак — давесці да канца справу, распачатую паўстанцамі. Я веру, што гэтым разам у нас усё атрымаецца. Тыранія атрымае паразу. Я веру, што гэтым разам дэмакратычны свет не пакіне нашыя народы сам-насам з агрэсарам. Украіна абавязкова пераможа. А Беларусь вернецца ў еўрапейскую сям’ю, да якой належыць гістарычна”, — падсумавала дэмлідар.

У капліцы на могілках Расу ў 2019 годзе былі перазахаваныя парэшткі 20 паўстанцаў, у тым ліку Каліноўскага, якія былі знойдзеныя на схіле вільнюскай гары Гедыміна ў 2017-м.

 

Поделиться

Последние новости

Испания оштрафовала бюджетные авиакомпании на 179 млн евро. Их наказали за требование доплачивать за ручную кладь и выбор места

Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…

3 часа назад

Вышел трейлер «Элио» — нового оригинального мультфильма Pixar

Премьера состоится в следующем году.

13 часов назад

Минимум 14 шахедов сегодня заходили в Беларусь, один долетел до Речицы, некоторые пропали

Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…

13 часов назад

Лавров в Бресте рассказал белорусской молодежи, что «от Украины останется какая-то часть»

Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.

13 часов назад

Водители Пинска бьют тревогу: ослепляющий свет фар со “встречки” создает угрозу аварии

С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…

13 часов назад

Вредно ли есть кислые мармеладки и конфеты

Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.

17 часов назад