20 декабря 2025, суббота16:41

В стране и мире

Ціханоўская на фоне чутак пра пагаршэнне здароўя Лукашэнкі заявіла пра гатоўнасць быць голасам беларусаў пасля ягонага зыходу

11 мая 2023, 8:15

Паводле яе словаў, гэта будзе зроблена, каб "правесці сумленныя выбары і не дапусціць хаосу і прыходу да ўлады новага дыктатара", і "захаваць незалежнасць".

 

Ціханоўская мяркуе, што «сярод яго «эліты» пачнецца самая сапраўдная барацьба»: «Калі яго не стане, увесь уплыў гэтай «эліты» будзе вельмі крохкім — а амбіцыі вялізнымі».

І менавіта ў гэты момант павінны адбыцца перамовы і прызначаныя новыя выбары — каб вырашыць палітычны крызіс і нарастаючы раскол у краіне, падкрэсліла Ціханоўская.

Палітык адзначыла, што ў дэмакратычных сіл ужо распрацаваная стратэгія пераходнага перыяду, публічная версія якой пасля абмеркавання будзе апублікаваная.

ПО ТЕМЕ: