8 декабря 2025, понедельник12:19

В стране и мире

Ціханоўская: Мы не павінны дазволіць Пуціну атрымаць Беларусь у якасці суцяшальнага прыза

8 февраля 2023, 11:49

Сітуацыя ў Беларусі пагаршаецца з кожным днём, заявіла Святлана Ціханоўская на вэбінары Лонданскай школы эканомікі.

 

Дэмлідар заявіла аб «паўзучай акупацыі» Беларусі з боку РФ.

«Але беларускі народ не хоча, каб Беларусь была часткай Расіі. Таму рэжым праводзіць маштабную кампанію па прамыванні мазгоў, спрабуючы пераканаць беларусаў, што ў іх няма еўрапейскай будучыні і яны заўсёды будуць часткай «рускага свету». Таму яны [дыктатары] знішчаюць беларускую гісторыю і мову, СМІ і грамадзянскую супольнасць», — сказала яна.

«Я часта чую ад заходніх палітыкаў: давайце спачатку вырашым праблему Украіны, а потым Беларусі, — падкрэсліла Ціханоўская. — Нашы праблемы павінны вырашацца комплексна. І мы не павінны дазволіць Пуціну атрымаць Беларусь у якасці суцяшальнага прыза».

Паводле яе слоў, «партызаны здзейснілі больш за 80 дыверсій на чыгунцы, каб спыніць рух расійскіх войскаў».


Travel Polish visa