Cёння ў Вільні Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у памятных мерапрыемствах, прысвечаных 160-й гадавіне пачатку паўстання 1863—1864 гадоў. Разам з прадстаўнікамі усіх чатырох народаў: літоўскага, польскага, украінскага і беларускага, яна ўзяла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі і ўскладанні кветак у капліцы на могілках Росы, дзе ў лістападзе 2019 года былі перапахаваныя парэшткі пакараных смерцю паўстанцаў, знойдзеныя на Замкавай гары.
Падчас удзелу ў гэтым мерапрыемстве ў прысутнасці прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы і амбасадараў Польшчы і Украіны ў Літве Святлана Ціханоўская выступіла з невялікай прамовай.
У ёй лідарка беларускага дэмакратычнага руху падкрэсліла, што паўстанне 1863 года аб’ядноўвае Літву, Польшчу, Украіну і Беларусь, а апошнія падзеі ў Беларусі і Украіне паказваюць, што мэты і ідэі паўстанцаў трэба адстойваць безупынку.
Фота: Офіс Ціханоўскай
Паводле яе, паўстанцы перадалі і нам тую сілу, якую знайшлі тады ў сабе:
«Гэтая сіла — у любові да сваёй зямлі, любові да свайго народа. Гэтая сіла — у свабодзе, гэтая сіла — у смеласці, якую кожны з нас здольны знайсці ў сабе, каб здзейсніць подзвіг».
Акрамя таго, Ціханоўская адзначыла слушнасць словаў Кастуся Каліноўскага, што шчаслівае жыццё народа магчымае толькі без чужой улады над ім.
«Мы хочам будаваць Беларусь свабоднай і незалежнай дзяржавай, і імя Кастуся Каліноўскага працягвае натхняць нас у гэтай справе», — сказала яна.
Фота: Офіс Ціханоўскай
«Каліноўцы-добраахвотнікі адстойваюць гонар Беларусі на палях баёў ва Украіне, студэнты-каліноўцы — за партамі ў польскіх універсітэтах. А нашых міжнародных сяброў мы збіраем штогод на Форум Каліноўскага тут, у Вільні, у літоўскім Сейме», — падкрэсліла Ціханоўская і выказала ўпэўненасць, што «ў кожнай беларускай сям’і ёсць свой Каліноўскі — той, хто дае вам сілы на барацьбу і не дае спыніцца, нават калі здаецца, што ўжо няма надзеі». Для яе самой і яе дзяцей — гэта муж і бацька Сяргей Ціханоўскі, які пакутуе, але не здаецца ў лукашэнкаўскіх вязніцах.
«Я не магу здрадзіць мары маіх дзяцей вярнуцца дадому і хутчэй абняць бацьку. Мы не можам здрадзіць тым марам, якія аб’ядноўваюць нас і нашых герояў. Не можам здрадзіць памяці пра іх. Не можам і не маем права не змагацца за свой дом.
І нягледзячы на тое, што трагічная гісторыя паўтараецца, і сёння нашыя народы зноў вымушаныя супрацьстаяць вялізнай імперыі, — я ведаю, што мы пераможам.
Ведаю, што ўсе мы вернемся дадому. І ведаю, што Беларусь у хуткім часе вернецца ў Еўрапейскую сям’ю, якой належыць гістарычна»,
— завяршыла прамову Ціханоўская, прамовіўшы на заканчэнне даўні лозунг «За нашу і вашу свабоду!» на трох мовах — беларускай, літоўскай і польскай.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…