1 марта 2026, воскресенье12:52

В стране и мире

Ціханоўская заклікала МВФ падтрымаць рэформы пасля дэмакратычных перамен у Беларусі

9 декабря 2023, 13:42

Сустрэча ў МВФ. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Сустрэча ў МВФ. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Надаць падтрымку ў распрацоўцы і правядзенні рэформ пасля дэмакратычных перамен у Беларусі заклікала Міжнародны валютны фонд Святлана Ціханоўская падчас візіту ў ЗША.

 

8 снежня ў Вашынгтоне адбылася першая сустрэча беларускага дэмакратычнага лідара ў МВФ — з прадстаўнікамі краін і накірункаў у фондзе, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка. Паводле яго слоў, у перамовах узяў удзел дарадца Ціханоўскай па эканамічных пытаннях Алесь Аляхновіч.

“Ціханоўская распавяла пра эканамічную і палітычную сітуацыю ў Беларусі, пра тое, што эканамісты дэмакратычных сіл ужо працуюць над праектамі эканамічных рэформ, у тым ліку ў галіне прыватызацыі, сацыяльнай сферы, пенсійнага забеспячэння, зялёнай эканомікі”, — адзначыў Вячорка.

Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, у сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі васьмі краін — Аўстрыі, Бельгіі, Грэцыі, Ірландыі, Іспаніі, Літвы, Польшчы і Францыі.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

ПО ТЕМЕ:


Анна Курис. Фото: ПЦ «Вясна»
Фото из архива МП
Люди в Иерусалиме прячутся от атаки иранских дронов. 28 февраля 2026 года. Mostafa Alkharouf/Anadolu via Getty Images

Полешуки