10 апреля 2026, пятница20:27

В стране и мире

Ціханоўская: Толькі свабодная Беларусь без расійскіх салдат і вагнераўскіх галаварэзаў зможа быць крыніцай бяспекі для Украіны

24 августа 2023, 12:05

Светлана Тихановская

Светлана Тихановская

Мужнасць і стойкасць украінцаў, якія са зброяй у руках абараняюць незалежнасць сваёй краіны, натхнілі ўвесь свет, гаворыцца ў віншаванні Святланы Ціханоўскай з нагоды Дня Незалежнасці Украіны.

 

«Мы схіляем галаву перад вашай мужнасцю і стойкасцю», — заявіла яна.

Палітык выказала гонар за полк Каліноўскага і іншых беларускіх добраахвотнікаў, якія «здзяйсняюць подзвіг за подзвігам, рызыкуючы жыццём».

«Я ганаруся нашымі валанцёрамі, якія аднаўляюць гарады, медыкамі, якія ратуюць жыцці, дасылаюць інфармацыю ў «Беларускі гаюн», усімі свабоднымі беларусамі, якія данацяць на ўкраінскае войска і набліжаюць перамогу Украіны, якая дасць шанц і на вызваленне Беларусі», — заявіла дэмлідар.

Яна не сумняваецца, добрыя адносіны паміж народамі будуць адноўлены, а тыя, «хто ўвязаў нашу краіну ў вайну — абавязкова панясуць адказнасць».

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

ПО ТЕМЕ:


рий Малащицкий. Скриншот видео 47‑й ОМБр «Магура»
Фото использовано в качестве иллюстрации: ru.depositphotos.com
Мао Нин. Фото: МИД КНР
Фото: Shutterstock
Черниговская область, которую атаковали российские войска со стороны Беларуси, в первые дни войны
Руслан Чернецкий (справа). Фото: Министерство культуры

Полешуки